Бярозаўка (горад)
Бяро́заўка[2] (трансліт.: Biarozaŭka) — горад у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчаны на левым беразе р. Нёман (за 1,5 км ад ракі), за 27 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, на аўтадарозе Ліда — Навагрудак, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нёман. Насельніцтва 10 311 чал. (2018)[3].
Горад
Бярозаўка
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1861 годзе ўрочышча Бярозаўка вядома ў Лідскім павеце Віленскай губерні, у складзе маёнтка Вашкевічы, уласнасць памешчыка Зянона Ленскага. У 1875 годзе ім была заснавана гута па вырабе шкла каля хутара Устрынь Боркі Лідскага павета (цяпер урочышча Устронь у Навагрудскім раёне).
У канцы 1884 года Зянон Ленскі атрымаў дазвол на будаўніцтва ў сваім маёнтку Заенчыцы (пры ўпадзенні ў Нёман Чорнай рэчкі) шклозавода. Першую прадукцыю завод даў у 1885. У 1891 годзе арандатарамі завода сталі чэшскія майстры прамысловага шкларобства Вільгельм Краеўскі і Юліус Столе. Ужо ў 1892 яны праводзяць першыя ўдалыя варкі крыштальнага шкла. У 1894 Краеўскі і Столе пачынаюць будаваць уласны завод у 4 км ад арэндаванага, у 1896 атрымліваюць тут першую прадукцыю. З таго часу завод Ленскага сталі называць «Нёман-А» ці «Старая гута», а новы — «Нёман-Б» ці «Новая гута». На кожным з заводаў у 1897 працавала больш як па 100 чал.
У 1898 годзе за 3 км ад ракі Нёман ва ўрочышчы Бярозаўка А. Квяцінскі будуе яшчэ адзін завод, які неўзабаве ў 1900 пераходзіць да В. Краеўскага і Ю. Столе. У 1902 апошнія закрылі «Старую гуту», а яе назву «Нёман-А» прысвоілі заводу ў Бярозаўцы, які становіцца галоўным. Зараз на месцы размяшчэння «Старой гуты» захавалася толькі вялікая колькасць шклобою і вогнетрывалага лому ад збураных печаў ды асобныя кусты бэзу, парэчак і агрэсту. А вакол дзеючага завода вырас горад Бярозаўка.
Шклозавод «Нёман» склаўся на базе заводаў «Нёман-А» (хутар Бярозаўка) і «Нёман-Б» (хутар Новая Гута). У 1908 годзе на першым заводзе працавалі 552 рабочыя, на другім — 454.
У 1913 годзе быў закрыты адзін завод, пасля пачатку Першай сусветнай вайны, з набліжэннем фронту ў 1915 годзе — другі. У верасні 1915 Бярозаўку акупіравалі германскія войскі.
У студзені 1919 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада. 3 красавіка 1919 ўрочышча акупіравана польскімі войскамі. У ліпені 1920 вызвалена Чырвонай Арміяй, у верасні зноў занята польскімі войскамі.
З 1921 года Бярозаўка ў складзе Польшчы, у Навагрудскім павеце Нвагрудскага ваяводства. У 1921 годзе 12 двароў, 65 жыхароў. У 1927 на заводзе ў Бярозаўцы працавалі 338 чал. 17 мая 1929 тут адбылася буйная забастоўка з удзелам 700 рабочых, якая доўжылася каля 1,5 месяца.
З 1939 года ў БССР. Шклозавод быў нацыяналізаваны. 3 4.12.1939 ў Баранавіцкай вобласці, з 15.1.1940 ў Навагрудскім раёне, з 12.10.1940. цэнтр Бярозаўскага сельсаета. У 1940 годзе вёска, 135 двароў, 1730 жыхароў; працавалі шклозавод (760 рабочых), электрастанцыя, лесапільны завод, млын, клуб, бальніца, сталовая, сярэдняя школа.
У Вялікую Айчынную вайну ў канцы чэрвеня 1941 года акупіравана нацыстамі, якія загубілі тут 200 савецкіх ваеннапалонных. Пры вызваленні вёскі ў ліпені 1944 загінулі 20 савецкіх воінаў і партызан.
У 1945 годзе на адноўленым шклозаводзе працавалі 326 чал., пры ім адкрылася рамеснае вучылішча № 17, у 1947 — школа майстроў.
3 8.1.1954 Бярозаўка ў Гродзенскай вобласці. 15 мая 1959 года пераўтворана ў рабочы пасёлак[4].
25 снежня 1962 года перададзена ў Лідскі раён. У 1967 на шклозаводзе працавалі 1700 рабочых. 24 чэрвеня 1968 года пераўтворана ў гарадскі пасёлак[5].
У 1969 годзе ў Бярозаўцы 5,1 тыс. жыхароў. У 1982 годзе на базе школы майстроў адкрыта Нёманскае тэхнічнае вучылішча шкляной прамысловасці № 159 (з 1984 сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 116 шкляной прамысловасці).
З 1995 года Бярозаўка — горад. У 1996 годзе налічвала 11 тыс. жыхароў.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьШклозавод «Нёман» з’яўляецца галоўным прадпрыемствам Бярозаўкі. Ён выпускае посуд, вазы, дэкаратыўна-мастацкія вырабы. Частка вырабаў экспартуецца за мяжу.
Прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца.
Рэлігія
правіцьУ 1928 годзе ў Бярозаўцы створана парафія Спаслання Святога Духа. У 1932 годзе пабудаваны касцёл у новазакапанскім стылі, разбураны ў 1954 годзе[8]. У 1992 годзе пабудаваны новы касцёл, які быў кансекраваны 18 жніўня 2001 года[9].
У 1994 годзе пабудавана царква Жыровіцкай Маці Божай[10].
Культура
правіцьБярозаўскі музей шкла. Музей гісторыі Бярозаўкі, музей «Сялянская хатка» ў 3-й школе.
Вядомыя асобы
правіць- Вітольд Ашурак (1970—2021) — беларускі грамадскі актывіст і палітычны зняволены.
- Зміцер Вайцюшкевіч (нар. 1971) — беларускі спявак і музыкант.
- Леанід Каравайка (нар. 1954) — беларускі дыпламат.
- Яраслаў Кардаш (нар. 1991) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю.
- Чэслаў Міхневіч (нар. 1970) — польскі футбаліст і трэнер.
- Ала Смаляк (нар. 1973) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Зноскі
правіць- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2: (1944—1980 гг.)/Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. — Мн.: Беларусь, 1987.- 283 с. С. 92
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 24 чэрвеня 1968 г. Аб пераўтварэнні рабочых пасёлкаў Бярозаўка Лідскага раёна і Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці ў гарадскія пасёлкі // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 18 (1212).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Уплыў закапанскага стылю на будаўніцтва касцёлаў у Заходняй Беларусі
- ↑ Бярозаўка — парафія Спаслання Святога Духа
- ↑ Царква ў гонар абраза Божай Маці «Жыровіцкі» Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бяро́заўка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 141. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7
- Нёманскі шклозавод // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бярозаўка
- Геаграфічныя звесткі па тэме Бярозаўка на OpenStreetMap
- (англ.) (ням.) Geschichte der Glaswerke Julius Stolle, Njoman, Weißrussland, 1883—1998 (pdf; 0,9 MB)
- Герасімовіч М. Ф. Шклозавод «Нёман». Кароткі агляд станаўлення і развіцця // на pawet.nete
- Сайт горада на праекце Regiony.BY Архівавана 20 красавіка 2015.