Закапанскі стыль

Закапа́нскі стыльархітэктурны стыль, уведзены Станіславам Віткевічам у 90-х гадах XIX стагоддзя. У асноўным выкарыстоўваўся ў будаўніцтве пансіянатаў.

Ганак вілы Каліба
Музей Караля Шыманоўскага «Атма» ў Закапанэ
Капліца Найсвяцейшага сэрца Ісуса, Закапанэ
Віла пад Едламі

Віткевіч за ўзор узяў традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гуралаў, узбагаціўшы яго элементамі мадэрну, імкнуўся стварыць аснову для сучаснай польскай народнай архітэктуры на аснове культуры Падгалля. Першыя праекты рэалізоўваў у загарадных хатах і вілах у курортным горадзе Закапанэ. Прапагандыстамі яго стыля былі між іншых Уладзіслаў Матлякоўскі, Валерый Эліяш-Радзікоўскі і Яраслаў Вайцяхоўскі.

У закапанскім стылі выраблялася таксама мэбля, гаспадарчыя прылады, адзенне, вырабы з парцаляну, музычныя інструменты і сувеніры. Элементы культуры гуралаў пранікалі таксама ў творчасць кампазітараў і пісьменнікаў. У шырэйшым панятку закапанскі стыль ахоплівае ўсе праявы пранікнення народнай культуры Падгалля ў агульнанацыянальную культуру.

Галоўнымі асаблівасцямі стылю з'яўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасць дэкаратыўных элемэнтаў.

Прыклады будынкаў правіць

У Беларусі правіць

За польскім часам закапанскі стыль стаў распаўсюджвацца і ў Заходняй Беларусі, дзе яго прапагандавалі Юліюш Клос  (польск.) і Лявон Вітан-Дубейкаўскі[1].

Захаваліся дзясяткі прыкладаў будынкаў у гэтым стылі, большасьць з якіх у аварыйным стане. Некаторыя ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Кастусь Шыталь.. Архіўная копія(недаступная спасылка). Westki.info (23 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 4 мая 2017.
  2. Яна Шыдлоўская. «Закапанскі» стыль на Беларусі. — 22 ліпеня 2010. — № 28 (762).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць