Караль Шыманоўскі

Караль Шыманоўскі (польск.: Karol Szymanowski; 21 верасня (3 кастрычніка) 1882, в. Цімашоўка, цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — 29.3.1937) — польскі кампазітар і піяніст, педагог, музычны крытык; адзін са стваральнікаў сучаснай польскай кампазітарскай школы.

Караль Шыманоўскі
Karol Maciej Szymanowski
Karol Szymanowski.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1882(1882-10-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1937(1937-03-29)[1][2][…] (54 гады)
Месца смерці
Краіна
Бацька Stanisław Bonawentura Marian Korwin-Szymanowski[d]
Маці Anna Dominika Teodora Taube[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта, піяніст, аўтар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія і класічная музыка
Узнагароды
Order of St. Sava кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы залаты крыж Заслугі залатыя Акадэмічныя лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ТворчасцьПравіць

З 1905 член групы кампазітараў «Маладая Польшча». У 1926—29 прафесар і дырэктар Варшаўскай кансерваторыі.

Для ранняга перыяду творчасці характэрна вытанчаная лірычная вобразнасць. У фартэпіяннай музыцы прыкметны ўплывы Ф. Шапэна і А. Скрабіна, у сімфанічных і вакальных творах — неарамантызму. Нацыянальны стыль К. Шыманоўскага складваўся на аснове вывучэння польскага музычнага фальклору.

Сярод твораў: оперы «Хагіт» (паст. 1922) і «Кароль Рогер» (паст. 1926), балеты, у т.л. «Разбойнікі» (паст. 1934), кантаты, 4 сімфоніі (1917—32), камерна-інструментальныя ансамблі, у т.л. для скрыпкі з фартэпіяна, струнны квартэт і іншыя інструментальныя і вакальныя творы; 20 мазурак (1924—26), апрацоўкі польскіх народных песень, рамансы, музыка да драматычнага тэатра і інш.

Аўтар артыкулаў пра польскую і заходнееўрапейскую музыку і інш.

Зноскі

  1. а б Шимановский Кароль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Karol Szymanowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць