Аўтар
Аўтар — фізічная асоба, творчай працай якога створаны твор.

Аўтар (лац.: auctor) — творца ўсялякага літаратурнага, музыкальнага ці любога мастацкага твора і наогул ўсялякага твора розуму, увасобленага мастацтвам. Апроч гэтага, пад аўтарам разумеюць стваральніка чыста навуковых прац.
ГісторыяПравіць
Аўтарскае права звалася калісьці не зусім дакладна разумовай уласнасцю (proprieté d’intelligence), у Германіі імператарскім законам 11 чэрвеня 1870 г. гэтай уласнасці была прысвоена назва Urheberrecht.
У XX стагоддзі стала агульнапрызнаным паняцце інтэлектуальнай уласнасці.
Аўтарскі стыльПравіць
Кожны аўтар валодае сваім непаўторным аўтарскім стылем. Напрыклад, пры выданні класічных літаратурных твораў часта захоўваюць аўтарскія неалагізмы і нават відавочныя граматычныя і арфаграфічныя памылкі аўтара для максімальна поўнай перадачы аўтарскага стылю. Часам пасля яны нават становяцца новай літаратурнай нормай.
ЛітаратураПравіць
- Автор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- С. С. Аверинцев. Авторство и авторитет // Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания. М., 1994, с. 105—125
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтар