Сцяг Бярозаўкі
Сцяг Бярозаўкі — афіцыйны геральдычны сімвал горада Бярозаўка Гродзенскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 10 чэрвеня 2002 года № 88.
Бярозаўка | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 10 чэрвеня 2002 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне правіць
Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй, якая складае 2/3 яго шырыні, чырвонага колеру, у сярэдзіне якой перакрыжаваныя шкловыдзімальныя трубкі белага колеру, над імі белы кубак, і ніжняй паласы, якая складае 1/3 шырыні палотнішча, блакітнага колеру з белай хвалістай лініяй пасярэдзіне.
Сцяг Бярозаўкі з’яўляецца вексілалагічнай трансфармацыяй герба.
Сцяг і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Бярозаўскага гарадскога Савета дэпутатаў 21 мая 2002 года № 37[1].