Герб Бярозаўкі — афіцыйны геральдычны сімвал горада Бярозаўка Гродзенскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 10 чэрвеня 2002 года № 88.

Герб Бярозаўкі
Дэталі
Шчыт
варажскі
Заснаванне 10 чэрвеня 2002 

Апісанне правіць

Варажскі шчыт рассечаны «ў слуп». У правай частцы блакітнага колеру тры срэбныя хвалістыя паясы, у левай чырвонай — дзве перакрыжаваныя срэбныя шкловыдзімальныя трубкі, над імі кубак срэбнага колеру. Унізе, пад шчытом, на залатой стужцы, дэвіз «Differentia specifiсa».

Герб і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Бярозаўскага гарадскога Савета дэпутатаў 21 мая 2002 года № 37. Аўтар герба і мастак М. М. Елінская[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі