Адкрыць галоўнае меню

Яўген Альфонсавіч Вільчко (23 снежня 1928, г. Гродна — 1993) — беларускі архітэктар.

Яўген Альфонсавіч Вільчко
Дата нараджэння: 23 снежня 1928(1928-12-23)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1993
Жонка: Людміла Аляксандраўна Вільчко
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1958 годзе Уральскі політэхнічны інстытут. У 19581960 гадах працаваў у Цюменьпраекце. У 19601983 гадах працаваў у Гродне — у Аблпраекце, мясцовай філіі Белкалгаспраекта, кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце. З 1983 года — у сістэме гандлёвай рэкламы ў Гродне.

Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1978 года.

ТворчасцьПравіць

Сярод работ: жылы дом па вул. Горкага з убудаванымі памяшканнямі абслугоўвання, інтэр’еры гасцініцы «Беларусь», крамы садавіны па вул. Кастрычніцкай, дзіцячы сад-яслі ў мікрараёне «Румлёва», школа, жылы комплекс на 6000 жыхароў з набліжаным абслугоўваннем у Гродне, прафілакторый у мяст. Парэчча Гродзенскага раёна.

Сям’яПравіць

У шлюбе з архітэктарам Людмілай Вільчко.

ЛітаратураПравіць