Гроднасельбудпраект

Гроднасельбудпраект — колішні праектна-вышукальніцкі інстытут «Гроднааблсельбуда». Размяшчаўся ва ўласным будынку па вуліцы К. Маркса, 31 (1973, арх. В. Бажко) у Гродне[1].

Гроднасельбудпраект
Заснаванне 13 мая 1960
Скасавана 6 ліпеня 2016
Размяшчэнне

Гісторыя правіць

Заснаваны 13 мая 1960 года як Гродзенскае абласное міжкалгаснае праектна-каштарыснае бюро «Аблміжкалгаспраект» упраўлення па будаўніцтве ў калгасах выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. З 14 верасня 1965 года Гродзенская абласная міжкалгасная праектная арганізацыя «Аблміжкалгаспраект» Галоўкалгасбуда БССР[2].

12 снежня 1969 года ператвораны ў Гродзенскі філіял Беларускага рэспубліканскага праектна-вышукальніцкага інстытута «Белкалгаспраект» Беларускага рэспубліканскага аб’яднання міжкалгасных будаўнічых арганізацый[2]. У гэты час інстытут размяшчаўся ў будынку па Савецкай вуліцы, 23[3].

На базе філіяла 1 ліпеня 1986 года створаны Гродзенскі праектна-вышукальніцкі інстытут «Гроднасельбудпраект» Гродзенскага абласнога кааператыўна-дзяржаўнага аб’яднання па сельскім будаўніцтве «Аблсельбуд» (з 2 лютага 1996 — Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага праектна-будаўнічага аб’яднання па сельскім будаўніцтве «Гроднааблсельбуд»)[2].

5 чэрвеня 2000 года ператвораны ў праектна-вышукальніцкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. З 31 ліпеня 2002 года даччынае прадпрыемства «Гроднасельбудпраект» Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»[2].

Ліквідаваны 6 ліпеня 2016 года[4].

Кірункі працы правіць

Асноўнымі кірункамі працы былі: праектаванне жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, механізаваных майстэрскіх і машынных двароў, распрацоўка праектаў планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў, жылых і грамадскіх будынкаў, праектаванне ўнутры- і міжгаспадарчых дарог[1].

Крыніцы правіць

  1. а б «Гродносельстройпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
  2. а б в г Гроднасельбудпраект у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 298. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  4. Гроднасельбудпраект у базе Kartoteka.by

Літаратура правіць

  • «Гродносельстройпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі правіць