Будынак «Гроднасельбудпраекта»
Будынак «Гроднасельбудпраекта» — будынак у Гродне, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (№ 31) і Будзённага (№ 4) і з дапамогай пергалы злучаны з раней пабудаваным будынкам паштамта. Пабудаваны ў 1973 годзе па індывідуальным праекце архітэктара В. Бажко[1] як будынак Аблміжкалгасбуда і Аблміжкалгаспраекта[2], пасля інстытута «Гроднасельбудпраекта». Цяпер будынак займаюць адміністрацыйныя і камерцыйныя ўстановы.
Будынак «Гроднасельбудпраекта» | |
---|---|
| |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1973 |
Архітэктар | Васіль Васілевіч Бажко |
Карыстальнік | Гроднасельбудпраект |
Архітэктура
правіцьСкладаецца з 2 аб’ёмаў (10- і 3-павярховага). У 3-павярховай частцы размешчаны галоўны ўваход, вестыбюль, сталовая, актавая зала. У 10-павярховым аб’ёме размяшчаліся вытворчыя памяшканні інстытута, а таксама вытворчага аб’яднання «Аблсельбуд». Будынак цагляны, з папярочнымі апорнымі сценамі. Усе фасады абліцаваны керамічнай пліткай чырвонага і светла-жоўтага колераў[1].
Зноскі
- ↑ а б «Гродносельстройпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
- ↑ Божко Василий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- «Гродносельстройпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.