Гроднасельбудпраект
Гроднасельбудпраект — колішні праектна-вышукальніцкі інстытут «Гроднааблсельбуда». Размяшчаўся ва ўласным будынку па вуліцы К. Маркса, 31 (1973, арх. В. Бажко) у Гродне[1].
Гроднасельбудпраект | |
---|---|
Заснаванне | 13 мая 1960 |
Скасавана | 6 ліпеня 2016 |
Размяшчэнне |
Гісторыя правіць
Заснаваны 13 мая 1960 года як Гродзенскае абласное міжкалгаснае праектна-каштарыснае бюро «Аблміжкалгаспраект» упраўлення па будаўніцтве ў калгасах выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. З 14 верасня 1965 года Гродзенская абласная міжкалгасная праектная арганізацыя «Аблміжкалгаспраект» Галоўкалгасбуда БССР[2].
12 снежня 1969 года ператвораны ў Гродзенскі філіял Беларускага рэспубліканскага праектна-вышукальніцкага інстытута «Белкалгаспраект» Беларускага рэспубліканскага аб’яднання міжкалгасных будаўнічых арганізацый[2]. У гэты час інстытут размяшчаўся ў будынку па Савецкай вуліцы, 23[3].
На базе філіяла 1 ліпеня 1986 года створаны Гродзенскі праектна-вышукальніцкі інстытут «Гроднасельбудпраект» Гродзенскага абласнога кааператыўна-дзяржаўнага аб’яднання па сельскім будаўніцтве «Аблсельбуд» (з 2 лютага 1996 — Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага праектна-будаўнічага аб’яднання па сельскім будаўніцтве «Гроднааблсельбуд»)[2].
5 чэрвеня 2000 года ператвораны ў праектна-вышукальніцкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. З 31 ліпеня 2002 года даччынае прадпрыемства «Гроднасельбудпраект» Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»[2].
Ліквідаваны 6 ліпеня 2016 года[4].
Кірункі працы правіць
Асноўнымі кірункамі працы былі: праектаванне жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, механізаваных майстэрскіх і машынных двароў, распрацоўка праектаў планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў, жылых і грамадскіх будынкаў, праектаванне ўнутры- і міжгаспадарчых дарог[1].
Крыніцы правіць
- ↑ а б «Гродносельстройпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
- ↑ а б в г Гроднасельбудпраект у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 298. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
- ↑ Гроднасельбудпраект у базе Kartoteka.by
Літаратура правіць
- «Гродносельстройпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
Спасылкі правіць
- Гроднасельбудпраект у базе Kartoteka.by