Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак

Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак (13 красавіка 1931, в. Слабада, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак
Дата нараджэння 13 красавіка 1931(1931-04-13) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Казандзіпрасельгасвадбудзе, з 1966 года — кіраўнік майстэрні, галоўны архітэктар праектаў у Гроднаграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Гродне.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: генпланы г. Мартук Акцюбінскай вобласці (19621963); у аўтарскім калектыве: гандлёва-бытавыя прыбудовы да жылых дамоў па вул. Белуша (1969), будынак гаркама КПБ (1972), цэнтральны дыспетчарскі пункт «Гроднаэнерга» (1977), тры комплексы 5-, 13-павярховых жылых дамоў па вул. М. Горкага (19731980), 8-, 10-павярховыя жылыя дамы з блокамі абслугоўвання ў мікрараёне Фарты-2 (19751978), мікрараёны Фарты-1, Пярэселка-3 і Дзевятоўка (1981), Дом тэхнікі (1982) у Гродне, навучальны корпус з актавым і спартыўным заламі гандлёва-эканамічнага тэхнікума ў Навагрудку (1970).

Зноскі

ЛітаратураПравіць