Акцюбінская вобласць
Вобласць Рэспублікі Казахстан
Акцюбінская вобласць (каз.: Ақтөбэ облысы) — вобласць у заходняй часткі Казахстана.
Акцюбінская вобласць | |||
---|---|---|---|
каз.: Ақтөбэ облысы | |||
|
|||
Краіна | Казахстан | ||
Статус | вобласць | ||
Уваходзіць у | Заходні Казахстан | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Актабэ | ||
Дата ўтварэння | 10 сакавіка 1932 года | ||
Акім вобласці | Бердыбек Сапарбаеў | ||
Афіцыйныя мовы | казахская, руская | ||
Насельніцтва (2017) |
854 520[1] (8-е месца) | ||
Шчыльнасць | 2,84 чал./км² | ||
Нацыянальны склад | казахі, рускія, украінцы, татары і інш. | ||
Плошча |
300 629 км² (11 %, 2-е месца) |
||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
657 м |
||
Часавы пояс | UTC+5 | ||
Абрэвіятура | АКТ | ||
Код ISO 3166-2 | KZ-AKT | ||
Тэлефонны код | +7 713 | ||
Паштовыя індэксы | 03xxxx | ||
Код аўтам. нумароў | D, 04 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрыторыя — 300 629 км², што складае 11 % плошчы Казахстана. Па гэтым паказніку вобласць займае 2-е месца ў краіне.
Колькасць насельніцтва — 854 520 чалавек (1 кастрычніка 2017)[1].
Утворана ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 10 сакавіка 1932 года ў складзе Казахскай АССР. Гістарычна ёй папярэднічала Акцюбінская акруга, што існавала ў 1921—1928 гадах. У 1936 годзе вобласць увайшла ў склад вылучанай з РСФСР Казахскай ССР, а з 1991 года, пасля распаду СССР, у складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан.
Мяжуе:
- на поўначы — з Арэнбургскай вобласцю Расіі;
- на паўночным усходзе — з Кастанайскай вобласцю Казахстана;
- на паўднёвым усходзе — з Карагандзінскай і Кызылардзінскай абласцямі Казахстана;
- на поўдні — з Рэспублікай Каракалпакстан Узбекістана;
- на паўднёвым захадзе — з Мангістаўскай вобласцю Казахстана;
- на захадзе — з Атыраўскай вобласцю Казахстана (на мяжы Акцюбінскай і Атыраўскай вобласці размешчаны помнік архітэктуры «Алып-Ана»);
- на паўночным захадзе — з Заходне-Казахстанскай вобласцю Казахстана.
Зноскі
- ↑ а б Численность населения Актюбинской области по полу в разрезе городов, районов, районных центров и поселков на 1 октября 2017г(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 3 снежня 2017.
Спасылкі
правіць- Карта области на Рубрикон Архівавана 2 лістапада 2019.
- Департамент Статистики Актюбинской области Архівавана 8 сакавіка 2009.