Дом тэхнікі (Гродна)
Дом тэхнікі — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Горкага, 76. Пабудаваны ў 1982 годзе з цэглы па праекце архітэктараў В. Бажко, У. Праабражэнскага.
Дом тэхнікі | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1982 |
Архітэктар | Васіль Васілевіч Бажко і Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі |
Архітэктура
правіцьРазмешчаны на рэльефе з перападам вышынь, што адбілася на аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка.
Асноўны корпус прамавугольны ў плане, з боку галоўнага фасада трохпавярховы, з боку дваровага — пяціпавярховы. Да яго прыбудавана двухпавярховае крыло, на слупах-апорах паміж якімі зроблены праезд па ўзроўні 2—4-га паверхаў галоўнага корпуса. Выразнасць пластыкі галоўнага фасада дасягнута кантрастным проціпастаўленнем 2 першых зашклёных паверхаў і глухой сцяны трэцяга, апрацаванага рэльефнымі бетоннымі пліткамі. Галоўны ўваход у цэнтры фасада асноўнага корпуса акцэптаваны рызалітам, у якім размешчаны вестыбюль (1-ы паверх), лекцыйная зала (2-і паверх) і кіналекторый (3-і паверх). У прыбудаваным крыле 2 залы: малая выставачная і канферэнц-зала. У галоўным корпусе 2 першыя паверхі заняты адміністрацыйнымі і службовымі пакоямі, на 3—5-м паверхах знаходзіцца вялікая выставачная зала, якая мае верхняе асвятленне.
Літаратура
правіць- Т. I. Чарняўская. 25. Дом тэхнікі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.