Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі
Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі (нар. 15 ліпеня 1950, г. Гродна) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1972 годзе БІБІ па спецыяльнасці «Архітэктар». У 1972—1988 гадах працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; у 1994—1997 гадах начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва і архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама; з 1988 года галоўны архітэктар праектнага ўпраўлення «Гроднажылбуд»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: УУС Гродзенскага аблвыканкама па вул. Акадэмічнай (1968—1977); Дом навукі і тэхнікі па вул. Горкага (пры ўдзеле В. В. Бажко, 1977—1984); рэканструкцыя з прыбудовай будынка аблвыканкама на пл. Леніна (у суаўтарстве, ГАП У. М. Еўдакімаў); паліклініка КДБ па вул. Болдзіна; будынак будаўнічых арганізацый «Гроднажылбуд» па вул. Суворава (1987—1988). Жылыя будынкі: мікрараён «Пярэселка-3» у межах вул. Каліноўскага — Болдзіна — БЛК (1975—1977; у складзе аўтарскага калектыва, ГАП Клепікаў)[1], па вул. Чайкінай (1975—1983), Дзевятоўка-2 (1986), група жылых дамоў на рагу вул. М. Горкага і бульвара Ленінскага камсамола (1982), лёгкаатлетычны манеж (1986)[2]; 9-павярховы дом на пл. Дзекабрыстаў (пры ўдзеле Б. Шмыгі) — усе ў г. Гродна[1]; прафілакторый у в. Залессе Смаргонскага раёна (1982)[2], жылыя дамы ў г.п. Рось Ваўкавыскага раёна (1993—1994, сааўтары У. В. Аўсянка, А. М. Пяндзюрын); група жылых дамоў у г. Віднае Маскоўскай вобласці (2001—2003, сааўтары А. М. Пяндзюрын, У. В. Аўсянка, Т. І. Гусачок)[1].
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Преображенский Владимир Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в Преображенский Владимир Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Преображенский Владимир Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Преображенский Владимир Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)