Цалінны раён (Алтайскі край)

муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі

Цалінны раён (руск.: Цели́нный райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны ў 1924 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Цаліннае, размешчанае за 160 км на паўднёвы ўсход ад Барнаула.

Цалінны раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 13 416 чал. (2021)[5]
Плошча
  • 2 882 км²
Цалінны раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Цалінны раён (у сучасных межах з 1963 года) размешчаны ва ўсходняй частцы края. Рэльеф — хвалістая раўніна, вызначаецца Бійска-Чумышскім узвышшам. Самым высокім пунктам узвышша з’яўляецца гара Кіўда (у раёне в. Аўсяннікава), вышыня — 621 м. На ўсходзе і паўднёвым усходзе мяжуе з Яльцоўскім, Салтонскім раёнамі, на поўначы — з Тагульскім і Кытманаўскім раёнамі, на паўднёвым захадзе з Бійскім, Троіцкім раёнамі.

Клімат раёна мае ярка выяўленыя рысы кантынентальнага. Зіма халодная і снежная, а лета — кароткае і цёплае. Сярэдняя тэмпература студзеня −16,5 °C, ліпеня +17,7 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 506 мм. Па тэрыторыі раёна працякае Чумыш.

Крыніцы

правіць
  1. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
  3. а б (unspecified title) — 2016.
  4. Geographic Names Server — 2018.
  5. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx