Ленінскі раён (Гродна)
Ленінскі раён — адзін з двух адміністрацыйных раёнаў горада Гродна.
Ленінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 7 красавіка 1978 |
Кіраўнік | Іван Іванавіч Курман |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Афіцыйны сайт | |
Местазнаходжанне
правіцьЛенінскі раён размешчаны ў паўночнай і паўночна-заходняй частцы горада Гродна на правым беразе ракі Нёман. Мяжа з Кастрычніцкім раёнам праходзіць па рацэ Нёман і паўночнаму ўчастку чыгуначнай лініі Вільнюс-Гродна-Беласток. Раён размешчаны ў межах Гродзенскага ўзвышша. Тэрыторыя Ленінскага раёна ўключае гістарычны цэнтр горада з захаванымі помнікамі археалогіі, гісторыі, архітэктуры і лічыцца візітнай карткай горада.
Гісторыя
правіцьЛенінскі раён горада Гродна быў утвораны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 красавіка 1978 года.
Насельніцтва
правіцьКолькасць насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна па дадзеных галоўнага ўпраўлення статыстыкі па Гродзенскай вобласці на 1 студзеня 2011 года склала 145, 9 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2010 гады яно складала 147, 2 тыс. чал.)
Гістарычныя мясціны
правіць- Гарадзішча, 11-13 стст. Правы бераг ракі Нёман пры ўпадзенні ў яго ракі Гараднічанка.
- Культурна-гістарычны пласт старажытнага горада. Участак 0,2-0,5 км ад Гарадзішча.
- Гістарычны цэнтр г. Гродна 12-20 стст. Цэнтр горада.
- Барысаглебская (Каложская) царква. 12 ст. Парк імя 40 гадоў ЛКСМБ.
- Комплекс Старога замка. 11-19 ст. Замкавая гара.
- Новы замак. 1734-51 гг., 1789 г., вул. Замкавая, 20.
- Манастыр Раства Багародзіцы, 18-19 ст., вул. Д. Гарадзенскага, 3.
- Ансамбль кляштара брыгітак. 1634-42 г., вул. К. Маркса, 27.
- Ансамбль манастыра бернардзінцаў. 16-18 ст., вул. П.Камуны, 6.
- Ансамбль манастыра езуітаў (Фарны касцёл) 17-18 стст., пл. Савецкая, 4.
- Дом Стэфана Баторыя, 16в., вул. К. Маркса, 1.
- Мужчынская гімназія, 1735 г., вул. Савецкая, 6.
- Сінагога, 19 ст., вул. В. Траецкая, 56А.
- Палац віцэ-адміністратара, 18 ст., вул. Горкага, 2/2.
- Будынак манежа, 1780 гг., вул. Дзяржынскага, 1.
- Дом віцэ-адміністратара, 1780 г., пл. Тызенгауза, 2.
- Музычны флігель («крывая афіцына»), 1760 г., пл. Тызенгауза, 4.
- Дом лясной адміністрацыі, 1760-80 гг., пл. Тызенгауза, 4б.
- Гістарычная забудова, 18-20 ст., вул. Замкавая.
- Гістарычная забудова, 18-20 ст., вул. Ажэшка.
- Вадацяжныя вежы, 19-20 ст., вул. Свярдлова, 2
- Сядзіба «Станіславова», 1770 г., вул. Церашковай, 28.
- Вежавы гадзіннік (на Фарным касцёле), 16 ст., пл. Савецкая, 4.
Помнікі
правіць- Я. Купалу — вул. Ажэшка, 22.
- Э. Ажэшка — вул. Ажэшка, 17.
- В. Д. Сакалоўскаму — вул. Савецкая.
- У. І. Леніну — пл. Леніна.
- Князю Вітаўту — вул. Замкавая.
- В. І. Чапаеву — вул. М. Васілька.
- Брацкая магіла воінаў і партызан — парк імя Ж.-Э. Жылібера.
- Воінам-інтэрнацыяналістам — сквер вул. Курчатава.
- Магіла Э. Ажэшка — вул. Антонава (каталіцкія могілкі).
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Адміністрацыі Леніскага раёна г. Гродна Архівавана 17 лістапада 2011. (руск.)