Кастрычніцкі раён (Гродна)
Кастрычніцкі раён г. Гродна — адзін з двух адміністрацыйных раёнаў горада Гродна. Старшынёй адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна з’яўляецца Пацэвіч С. Л.
Кастрычніцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 7 красавіка 1978 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
![]() |
|
Афіцыйны сайт | |
ГісторыяПравіць
Кастрычніцкі раён горада Гродна быў утвораны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 красавіка 1978 года. У 1978 годзе тэрыторыя раёна складала 3,4 тыс. га, пражывала на дадзенай тэрыторыі 86 тыс. жыхароў. У 2008 годзе ў гарадскую рысу былі ўключаны зямельныя вучасткі агульнай плошчай 7913 га, а таксама шэраг накакольных вёсак.
НасельніцтваПравіць
Па выніках перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 года на тэрыторыі раёна пражывала 183,5 тыс. чалавек.