Іван Іванавіч Курман

Іван Іванавіч Курман (нар. 1970, г. Слонім)  — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Іван Іванавіч Курман
Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна
з 12 красавіка 2013
Нараджэнне 1970
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1992 годзе Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча радыёэлектронікі, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў аператарам, наладчыкам Слонімскай узбуйненай друкарні; майстрам, інжынерам Слонімскага вытворчага прадпрыемства вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. З 2002 года — інжынер-праграміст РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», г. Мінск. З 2004 года — выконваючы абавязкі фінансавага дырэктара ААТ «Лідсельмаш». З 2008 года — дырэктар КУП «Лідская мэблевая фабрыка». У 2009 годзе прызначаны на пасаду намесніка старшыні Лідскага райвыканкама.

З 12 красавіка 2013 года — кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна.

Узнагароды

правіць

Спасылкі

правіць
  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2024. Праверана 5 лютага 2024.