Ужгарад

горад ва Украіне

Ужгарад (укр.: Ужгород, — горад ва Украіне, адміністрацыйны цэнтр Закарпацкай вобласці і Ужгарадскага раёна. Знаходзіцца на рацэ Уж на мяжы са Славакіяй, за 785 км ад Кіева. Плошча — 65 км². Насельніцтва — 116 304 чалавек (2013).

Горад
Ужгарад
укр.: Ужгород
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Мэр
Плошча
  • 40 км²
Вышыня цэнтра
169 ± 0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 115 449 чал. (1 студзеня 2022)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
88000–88499
КААТУУ
2110100000
Афіцыйны сайт
Ужгарад на карце Украіны ±
Ужгарад (Украіна)
Ужгарад
Ужгарад (Закарпацкая вобласць)
Ужгарад

Этымалогія правіць

Паведамленне Аль-Ідрысі ў 1154 годзе — найдаўнейшая пісьмовая крыніца, у якой згадваецца Ужгарад. З часу першае згадкі фактычна да канца Першай сусветнай вайны мела толькі адну назву: Унгвар (варыянты Гункбар, Гунгвар, Онгвар). Само слова складаецца з дзвюх частак: «Унг» і «вар». Датычна другой навукоўцы аднадумныя ў паходжанні ад венгерскага вар — «умацаванне, фартыфікацыя, замак». Вялікія дыскусіі выклікае этымалогія слова «Унг». У 1860 годзе адзін з першых гісторыкаў горада Караі Мейсараш (1821—1890) сцвярджаў, што «Унг» азначае «хуткі». Тым часам для вызначэння дадзенага панятку ў славянскіх мовах ужываюцца зусім іншыя словы. Адзін з даследчыкаў Эдэ Маўкс, грунтуючыся на тым, што сярод качавых цюркскіх народаў правадыры плямёнаў называліся «онг», і паколькі, адпаведна з гістарычнымі працамі венгерскага аўтара Ананіма (пач. XIII ст.) Арпад — адзін з правадыроў старажытных венграў у канцы IX ст. — на пачатку X ст. — захапіў Ужгарад, то і фартыфікацыя (горада) атрымала назву «Онгвар» («Унгвар»). Між іншым, самі продкі венграў — вугры — маюць фіна-ўгорскае, а не цюркскае паходжанне. Аднак, як высветлілася, Арпад меў тытул «юлі» або «Дзюлі» (з чаго пазней з'явілася ўласнае імя Дзьюла), а не «онг». Не пацвярджаецца і дапушчэнне Пала Ясаі, што гэтая назва паходзіць ад імя пасла ўсходне-рымскага імператара Феадосія Анегеса, накіраванага да караля гунаў Атылы (V ст.). Іван Ракоўскі лічыў, што назва Унгвар больш славянская, чым Ужгарад, і паходзіць ад такіх словаў, як Уг (Унг), што азначае поўдзень (рака Унг (Уг па-славацку), цяперашні Уж, цячэ на поўдзень), і слова «твар» (тварыць, крэпасць, фартыфікацыя), з якога выпала літара «т», і яно атрымала форму вар. Барыс Яцэнка, вядомы даследчык «Велесавай кнігі» (большасцю сучасных лінгвістаў і гісторыкаў лічыцца фальшыўкай, якая сканструяваная ў ХІХ ст. і змяшчае этымалагічна няслушныя імітацыі пад старажытнарускую мову), высунуў гіпотэзу, што ў назве горада крыецца этнічная назва яго жыхароў — украінцаў, якіх нібыта называлі таксама Унгара. У першай палове XIX ст. выдатны славіст Павел Шафарык (1795—1861) штучна з назвы Унгвар утварыў назву Угвар. З гэтай назвы пазней была зроблена калька «Оўггарад». Паралельна з гэтым выкладчык Ужгарадскай духоўнай семінарыі Андрэй Балудзянскі (1807—1853) стварыў форму «Унгаград», пераклаўшы венгерскае слова «вар» (замак, умацаванне) на славянскае «град», аднак ніводная назва не прыжылася. У сярэдзіне XIX ст. нарэшце з'яўляецца і назва Ужгарад. З'явілася яна пад уплывам пад'ёму нацыянальных рухаў рускага насельніцтва края, асабліва ў часы венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Каму належыць аўтарства ў стварэнні гэтай назвы, пакуль невядома, ажнак існуюць уяўленні, якім чынам яна ўтвораная. Замест элементу «Унг» ужытае слова «Уж», а венгерскае «вар» перакладзена (дарэчы, памылкова) як «горад». Новая назва горада — «Ужгарад» — у той час не прыжылася. Ёю спарадычна карысталіся да канца 1860-х толькі асобныя прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі (напрыклад, Аляксандр Духновіч). Насельніцтва ж края, як пісаў у 1869 І. Ракоўскі, «з недаразуменнем звяртаецца да святароў з пытаннем: „Што гэта за горад Ужгарад, дзе ён?“». Пра гэту назву зноў згадалі толькі пасля Першай сусветнай вайны, калі Закарпацце адышло да Чэхаславакіі, і новая ўлада вырашыла славянізаваць назвы населеных пунктаў. З таго часу, за выняткам кароткага перыяду (1938—1944), калі Закарпацце ўваходзіла ў склад Венгрыі, афіцыйна ўжываецца назва Ужгарад.

Геаграфія правіць

Горад размешчаны на вышыні прыблізна 120 м у перадгор'ях Карпатаў на рацэ Уж (прыток Лабараца). Тэрыторыя горада займае 41,56 км². Працягласць з поўначы на поўдзень — 12 км, з усходу на захад — 5 км. Найвышэйшы пункт Ужгарада — гара Вялікая Дайбавецкая — 224 м. Плошча зялёных масіваў і насаджэнняў складае 1574 га, акрамя таго, Ужгарад з усіх бакоў аточаны лясамі. Значную частку плошчы займае правабярэжная частка (Старое Места), якая крыху большая за левабярэжную. Берагі ракі Вуж звязваюць 7 мастоў: 6 пешаходна-транспартных і 1 чыгуначны.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва Ужгарада расло нераўнамерна. Да пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя колькасць жыхароў дасягнула максімальнага ўзроўню 120 тысяч чалавек. У наступныя гады адзначалася дэпапуляцыя насельніцтва. У табліцы пададзеныя звесткі перапісаў і ацэнак даследчыкаў[3].

Асноўныя этнічныя групы (паводле вынікаў перапісу 2001 года):

Таксама ў горадзе пражываюць цыганы, немцы, яўрэі і іншыя (агулам 3,5 % насельніцтва).

Гістарычная дынаміка нацыянальнага складу:

1959[4] 1989[5] 2001[5]
украінцы 50,2 % 69,8 % 77,8 %
рускія 17,3 % 14,9 % 9,6 %
венгры 12,2 % 7,9 % 6,9 %
славакі 12,0 % 3,3 % 2,2 %
цыганы 1,0 % 1,7 % 1,5 %
яўрэі 3,8 % 0,8 % 0,2 %

Эканоміка правіць

Ужгарад — істотны эканамічны цэнтр вобласці, мае разгалінаваную бізнес-інфраструктуру падтрымкі прадпрымальніцтва. У горадзе засяроджана 4358 аб'ектаў гаспадарання (25,4 % агульнай колькасці аб'ектаў вобласці). На 10 тысяч насельніцтва горада прыпадае 164 дробныя прадпрыемствы пры сярэднім паказчыку па вобласці і Украіне — 60 адзінак. Зарэгістравана 9,6 тыс. прадпрымальнікаў-фізічных асоб.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг займае гуртовы і раздробны гандаль, гандаль транспартнымі сродкамі і паслугі па іх рамонце — 75,2 %, прамысловасць − 14,5 %, будаўніцтва — 4,4 %, транспарт — 2,3 %, аперацыі з нерухамасцю — 1,5 %, гатэльны і рэстаранны бізнес — 0,6 %, фінансавая дзейнасць — 0,3 %. Інвестыцыйную дзейнасць у горадзе здзяйсняюць інвестары з 28 дзяржаў. Найбольшая колькасць інвестыцый накіраваная ў развіццё апрацоўнай прамысловасці (35,3 млн. $), гандаль і побыт (8,8 млн. $), гатэлі і рэстараны (2,3 млн. $) і будаўніцтва (1,4 млн. $).

Прамысловасць правіць

Ужгарад — найістотнейшы эканамічны цэнтр Закарпацця, тут знаходзіцца больш за 5 тыс. суб'ектаў гаспадарання, з іх 90 % — прыватнай або калектыўнай уласнасці. Асноўныя галіны прамысловасці — харчовая, лёгка, дрэваапрацоўчая, мэблевая, выраб машын і абсталявання. Вядучыя прадпрыемствы горада, скарыстаўшы ўнутраныя рэзервы і замежныя інвестыцыі, правялі рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасці, выпускаюць на сёння канкурэнтаздольную прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках.

Транспарт правіць

Ужгарад — найбольшы транспартны вузел Закарпацкай вобласці, праз які праходзіць нізка еўрапейскіх аўташляхоў — E50, E58, E573, а таксама міжнародныя аўтадарогі М06, М08 і аўтамабільны шлях нацыянальнага значэння Н13. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя і аэрапорт. У горадзе размешчаны пункт пропуску на граніцы са Славакіяй Ужгарад — Вышне-Нямецке.

Ужгарад — адзіны абласны цэнтр Украіны, у якім адсутнічае электратранспарт.

Адукацыя і навука правіць

3 гімназіі.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

Культура правіць

У Ужгарадзе дзейнічаюць Закарпацкі абласны тэатр лялек і Закарпацкі абласны дзяржаўны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр.

Музеі і карцінныя галерэі:

Рэлігія правіць

 
Ужгарадскі кафедральны сабор

Рэлігійнае жыццё горада з'яўляецца поліканфесійным і прадстаўленым як традыцыйнымі, так і нетрадыцыйнымі рэлігійнымі напрамкамі. У горадзе зарэгістраваныя 65 рэлігійных суполак. Сярод іх 23 праваслаўныя (УПЦ МП — 16, УПЦ КП — 5, УАПСЦ — 2), 11 — грэка-каталіцкіх, 2 — рымска-каталіцкія, 12 — пратэстанцкіх суполкак. Зарэгістраваныя 8 неахрысціянскіх канфесій (Царква Жывога Бога, хрысціянская евангельская царква, мармоны), плыня праваслаўнага паходжання (Праваслаўная царква Божай Маці), плыня хрысціянскага паходжання (Царква Сабрання Новага Запавету), 2 — усходнія рэлігійныя плыні (будызм, таварыства Свядомасці Крышны), 3 — ісламскія суполкі, 3 — іўдаізму і суполка Армянскай апостальскай царквы. Акрамя таго, без рэгістрацыі дзейнічаюць яшчэ каля 10 суполак (дыянетыка, рун-вера, вера бахаі і іншыя).

Архітэктура і славутасці правіць

Ужгарад адносіцца да катэгорыі гарадоў са значнай архітэктурнай спадчынай. Зберагліся ансамблі, асобныя ўнікальныя будынкі — помнікі архітэктуры дзяржаўнага і мясцовага значэння. Гістарычна сфарміраваная забудова цэнтральнай часткі горада — жыллёвыя кварталы, падзеленыя гаспадарскімі пабудовамі на вузкія дзялянкі. Гэтая забудова адносіцца ў асноўныму да XIX стагоддзя. Пераважная большасць будынкаў малапавярховыя (да трох паверхаў).

Якасна іншым этапам горадабудаўнічага развіцця стала забудова 30-х гадоў XX стагоддзя. Гэта яскравы прыклад чэшскага функцыяналізму, узор удалага выкарыстання адкрытых прастораў у планаванні і фарміраванні маштабнага гарадскага асяродку. Пасляваенная забудова вялася ў асноўным за межамі гістарычнай часткі. Яна ў пэўнай меры аднастайная па характары архітэктуры і адрозніваецца іншымы падыходамі ў планаванні. Вялікія па памерах плошчы, шырыня вуліц і тыповыя жыллёвыя будынкі паўднёвай часткі кантрастуюць з гістарычна сфарміраваным характарам забудовы горада.

Сімвалы горада
 
 
 
 
Ужгарадскі замак
Кафедральны сабор
Харальная сінагога
Пешаходны мост праз Вуж

Унікальнымі помнікамі архітэктуры з’яўляюцца Гаранская ратонда — храм Св. Ганны ХІ ст., Ужгарадскі замак (XII—ХVIII стст.) — найстарэйшы помнік фартыфікацыйнага мастацтва і архітэктуры, Крыжаўзвіжанскі сабор (1644), аформлены ў стылі позняга барока, Шалесціўская царква святага Міхаіла (пабудаваная ў 1777 без адзінага цвіка), Цэгальнянская царква (1802), абласная філармонія — колішняя сінагога (1902), Пакроўская царква, пабудаваная расійскімі эмігрантамі як храм-помнік загінуўшым у I сусветнай вайне (1930).

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць