Міхалаўцы
Мі́халаўцы (саст. руск.: Михайловцы; славацк.: Michalovce, укр.: Михайлівці, ням.: Großmichel, венг.: Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі на тэрыторыі Усходнеславацкай нізіны. Насельніцтва каля 40 тыс. чалавек.
Горад
Міхалаўцы
Michalovce
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя Правіць
Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Свіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе венгры забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Земплінскага края ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Земпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Венгрыя. Першыя згадкі пра Міхалаўцы датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і ён стаў раённым цэнтрам.
Асаблівасцю Міхалаўцаў з'яўляецца факт, што чвэрць насельніцтва з'яўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.
Дэмаграфія Правіць
У 1910 годзе Міхалаўцы налічвалі 6120 жыхароў, з якіх венгры складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.
Паводле перапісу 2001 года мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57% насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24%), чэхі (0,73%) і ўкраінцы (0,47%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92%), грэка-каталіцтва (19,65%), без рэлігійнай прыналежнасці (9,73%) і праваслаўе (5,19%)[1].
Зноскі
- ↑ а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 13 лютага 2011.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхалаўцы