Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына
Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына (укр.: Карпатський університет імені Августина Волошина) — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Ужгарадзе.
Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына | |
---|---|
Карпатський університет імені Августина Волошина | |
Арыгінальная назва | Карпатський університет імені Августина Волошина |
Міжнародная назва | Augustinе Voloshyn Carpathian University |
Заснаваны | 2001 |
Тып | прыватная ВНУ |
Юрыдычны адрас | вул. Гойды 4, Ужгарад, Закарпацкая вобл., Украіна |
Сайт | kau.com.ua |
Агульная характарыстыка
правіцьЗаснаваны 20 красавіка 2001 года як Украінская багаслоўская акадэмія імя Святых Мяфодзія і Кірыла. Заснавальнік і ўласнік - Бедзь Віктар Васільевіч, епіскап Мукачэўскі і Карпацкі Праваслаўнай царквы Украіны. З 2006 года ўстанова мае сучасную назву. Універсітэт ажыццяўляе навучанне студэнтаў па праграмам бакалаўрыяту і магістратуры па спецыяльнасцях: багаслоўе, філасофія, псіхалогія, фінансы, банкаўская справа і страхаванне, правазнаўства. Функцыянуюць праграмы падвойнага дыплому з польскімі і швейцарскімі ВНУ, аспірантура, ваенная кафедра і інш.
Структура
правіць- Гуманітарна-эканамічны факультэт
- Інстытут міжнароднай адукацыі
- Навукова-даследчы інстытут філасофіі, багаслоўя і аналітыкі
- Навукова-даследчы інстытут дзяржаваўтварэння і публічнага ўпраўлення
- Навукова-даследчы інстытут украінскіх нацыянальна-вызваленчых змаганняў
- Навукова-даследчы інстытут псіхалогіі, рэабілітацыі і інклюзіі
- Навукова-даследчы інстытут адукацыі дарослых і бесперапыннай адукацыі
- Ужгарадскі гуманітарна-эканамічны прафесійны каледж імя Аўгустына Валошына