Тысяча і адна ноч (балет)

«Тысяча і адна ноч» (азерб.: Min bir gecə) — балет у дзвюх дзеях, напісаны ў 1979 годзе. Лібрэта Максуда  (руск.) і Рустама Ібрагімбекавых[1]. Музыка азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава. Лібрэта балета напісана па матывах збору казак «Тысяча і адна ноч».

Тысяча і адна ноч
азерб.: Min bir gecə
Афіша/постар/сцэна
Балет «Тысяча і адна ноч» Ф. Амірава на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Жанр балет
Заснаваны на лібрэта Максуд Ібрагімбекаў
Рустам Ібрагімбекаў паводле збору казак «Тысяча і адна ноч»
Кампазітар Фікрэт Аміраў
Харэограф Наіля Назірава  (азерб.)
Год 1979
Пастаноўкі першая - Азербайджанскі тэатр оперы і балета, Баку, гл. таксама ў тэксце

Упершыню ўбачыў свет у Баку ў 1979 годзе на сцэне Азербайджанскага акадэмічнага тэатра оперы і балета[1] дырыжорам-пастаноўшчыкам Назімам Рзаевым  (руск.) са сцэнаграфіяй Тагрула Нарыманбекава  (руск.). Адноўлены ў 1992 годзе. У 1999 годзе быў пастаўлены ў Харкаўскім акадэмічным тэатры оперы і балета і ў Краснаярскім дзяржаўным тэатры оперы і балета[1].

Асновай балета стала папулярнае «Апавяданне пра цара Шахрыяра». У балет уваходзяць сюжэты і іншых казак — пра прыгоды Сіндбада-марахода, Птушку Рух  (руск.), Аладзіна  (руск.) і прынцэсу Будур, Алі-Бабу  (руск.) і сорак разбойнікаў.

За стварэнне гэтага балета Фікрэт Аміраў быў ганараваны ў 1980 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Пастаноўка ў Беларусі

правіць
 
Беларуская пастаноўка 2014 года

У 2014 годзе балет быў пастаўлены ў Мінску на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Балетмайстрам спектакля стала вядомая азербайджанская харэограф Медзіна Аліева, дырыжор-пастаноўшчык Эйюб Куліеў.

Зноскі

  1. а б в И. Л. Лебединский. Тысяча и один раз о «1001 ночи» / Под ред. В. П. Леонова и Назима М. ад-Дейрави. — Россия и арабский мир. — Санкт-Петербург: Ноах, 2007. — Т. 10.

Спасылкі

правіць