Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка

(Пасля перасылкі з А. Кішчанка)

Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка (13 мая 1933, в. Белы Калодзеж, Багучарскі раён, Цэнтральна-Чернозёмная вобласць — 11 лістапада 1997, Мінск) — беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991).

Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка
Фатаграфія
марка Рэспублікі Беларусь, 2008
Дата нараджэння 13 мая 1933(1933-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1997(1997-11-11) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў, мастак, мастак-мазаічыст
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Вядомыя працы Габелен стагоддзя
Уплыў на Валерый Даўгала
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Мастацкі маркіраваны канверт «75 год са дня нараджэння Кішчанкі А. М.», ілюстрацыя — мазаіка на будынку ў мікрараёне Усход, г. Мінск, 1978. Мастак канверта — Мікола Рыжы.

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 13 мая 1933 года ў в. Белы Калодзеж Багучарскага раёна Цэнтральна-Чернозёмнай вобласці (цяпер — Варонежская вобласць).

У 1960 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва.

Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, манументальна-дэкаратыўным мастацтве, габелене.

У 19631970 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.

Памёр 11 лістапада 1997 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

МазаікіПравіць

  • «Беларусь партызанская» (1973), смальта. Знаходзіцца на гасцініцы «Турыст»
  • «Кастрычнік» (1975), смальта. Знаходзіцца на будынку БЕЛГІПРААГРАХАРЧПРАМА. Картон да мазаікі стварыў у 1973 годзе у майстэрні мінскага мастацкага камбіната сучасны беларускі мастак-манументаліст Валерый Даўгала.
  • «Горад культуры», «Горад навукі», «Горад-будаўнік», «Горад-ваяр» (1977—1978), смальта. Серыя панно на будынках у мікрараёне Усход-1

ГабеленыПравіць

  • «Раніца. Абуджэнне». (1972) у суаўтарстве з А. Бельцюковай
  • «Габелен стагоддзя». (1991—1995), воўна. Памеры — 14х19 метраў. Вага — амаль 300 кілаграм.

Узнагароды і прэмііПравіць

ЛітаратураПравіць