Юрый Барысавіч Багушэвіч
Юрый Барысавіч Багушэвіч (23 красавіка 1946, Глыбокае, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.
Юрый Барысавіч Багушэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1946 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак. З 1967 года працуе ў манументальна-дэкаратыўным, а таксама ў станковым жывапісе.
Жыве ў Мінску.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя творы: роспіс «Песня аб Беларусі» ў Палацы культуры тарфянікаў г. п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск — горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў сааўт.); карціны «Жніво», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў».
ЛітаратураПравіць
- Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarusian union of artists : энцыклапедычны даведнiк / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 46.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984. — С. 260.
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.