Зоя Васільеўна Літвінава
Зо́я Васі́льеўна Літві́нава (27 лістапада 1938, в. Старае Сяло, Веткаўскі раён) — беларускі мастак.
Зоя Васільеўна Літвінава | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Уплыў | Сяргей Пятровіч Каткоў, Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка і Уладзімір Іванавіч Стальмашонак |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967). Жыве ў Мінску.
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод галоўных твораў: пано «Стары і новы Вільнюс» (кінатэатр «Вільнюс», Мінск), палотны «Мая Радзіма», «Мадонна», роспіс капліцы Св. Марыі (Хапфагартанс, Аўстрыя). Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Вялікабрытаніі, Ізраіля і інш.
Удзельнічае ў выставах з 1962 года.
У 1992 годзе атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе ўзнагароджана ордэнам Міністэрства культуры Францыі за заслугі ў галіне мастацтва[1].
Зноскі
- ↑ Літвінава Зоя Васільеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»