Палац культуры і спорту чыгуначнікаў (Мінск)

(Пасля перасылкі з Мая Радзіма (энкаўстыка))

Палац культуры і спорту чыгуначнікаў — будынак у Мінску, размешчаны па вуліцы Чкалава, 7. Пабудаваны ў 1978 годзе па праекце архітэктара Л. Анікінай, інжынера І. Петрашкевіча і мастака Л. Вязнікава[1] як Палац культуры і спорту чыгуначнікаў імя Ільіча раённага камітэта прафсаюза чыгуначнікаў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Палац — твор архітэктуры, у якім увасобіліся прагрэсіўныя архітэктурна-мастацкія і планіровачна-функцыянальныя якасці.

Славутасць
Палац культуры і спорту чыгуначнікаў
53°52′40″ пн. ш. 27°32′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі мадэрнізм[d]
Архітэктар Лідзія Іосіфаўна Анікіна
Дата пабудовы 1978 год
Сайт dksg.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па словах З. Літвінавай, адной з аўтарак энкаўстыкі «Мая Радзіма», праца не спадабалася мастаку Міхаілу Савіцкаму, які тады быў старшынёй камісіі, што прымала мастацкія манументальныя працы, і ён сказаў заказчыку яе не прымаць. Аўтаркі паскрадзіліся ў прэзідыум Саюза мастакоў СССР, чыя камісія запатрабавала ад Савіцкага выбачыцца перад мастачкамі. У 2019 годзе, у час рэканструкцыі палаца, энкаўстыка была зашытая гіпсакардонам[2].

Архітэктура правіць

Будынак аднесены ў глыбіню квартала, фарміруе плошчу, добраўпарадкаваную фантанамі, басейнамі, газонамі і кветнікамі. Уяўляе сабой прамавугольнае ў плане двухпавярховае збудаванне, над якім з тыльнага боку ўзвышаецца кубападобны аб’ём сцэнічнай каробкі, апрацаваны рытмам вертыкальных панеляў. Фасады вылучаюцца строгасцю і лаканічнасцю архітэктурных форм. Аб’ёмы глядзельнай залы і адміністрацыйна-гуртковых памяшканняў скампанаваны вакол унутранага дворыка. Галоўны фасад вырашаны адзінай прамавугольнай, выцягнутай па фронту плоскасцю з суцэльным зашкленнем і рытмам вузкіх пілонаў. 1-ы паверх аддзелены ад верхняга бетоннай агароджай балкона. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна і вылучаны выступаючым аб’ёмам з увагнутым казырком над ім. Плоскасці бакавых фасадаў маюць прамавугольныя ўчасткі зашклення з рытмам вертыкальных рэбраў. Да будынка з паўднёвага боку далучаны аб’ём плавальнага басейна.

 
Інтэр’ер Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў да рэканструкцыі

Відовішчная (глядзельная на 900 месцаў, кіна-лектарская на 300 месцаў і танцавальная залы, музей гісторыі чыгуначнага транспарту БССР), гурткова-клубная (бібліятэка, рэпетыцыйныя залы, дыскатэка, кулуары-выстаўкі) і спартыўная (вялікая спартыўная зала, плавальны басейн з вышкай для скачкоў, трэніровачныя залы) і інш. часткі функцыянальна ізаляваны. Кампазіцыйным ядром з’яўляецца глядзельная зала. Пластычнасць форм, густа-малінавы колер крэслаў, залацістая дэкаратыўная тынкоўка сцен і партала сцэны надаюць ёй урачысты характар. Асноўнае двухсветлавое фае звязана з вестыбюлем шырокай беламармуровай лесвіцай, расчлянёна мармуровымі калонамі. Выразнасць апрацоўкі інтэр’ера дасягнута выкарыстаннем сучасных цёплых па танах аддзелачных матэрыялаў: бурштынавага фільзіту, светла-ружовага ракушачніка і белага мармуру, а таксама новых відаў дэкаратыўнай тынкоўкі. У фае размешчаны роспіс «Мая Радзіма» ў тэхніцы энкаўстыкі (мастачкі З. Літвінава і С. Каткова). Парадныя памяшканні асвятляюць арыгінальныя па форме і выкананню вялізныя люстры шклозавода «Нёман».

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. В столице прячут под гипсокартон уникальную роспись. Художница: «Мы бы восстановили ее бесплатно» Архівавана 11 чэрвеня 2020.

Літаратура правіць