Лідзія Іосіфаўна Анікіна
Лідзія Іосіфаўна Анікіна (нар. 24 чэрвеня 1917, г. Растоў-на-Доне — 14 студзеня 2007, г. Петах-Тыква) — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Віктара Анікіна.
Лідзія Іосіфаўна Анікіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 2007 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1941 і 1944—1945 гадах працавала ў г. Растоў-на-Доне, у 1942—1944 гадах у Цюмені (мастак-пастаноўшчык у Гарадскім драматычным тэатры, мастак у абласной газеце «Чырвоны сцяг»). У 1946—1960 гадах у Вільнюсе, галоўны архітэктар праектаў у Літдзіпрагарбудзе. З 1960 года ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1969 года ў «Мінскграмадзянпраекце» (у 1973—1978 галоўны архітэктар праектаў).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года. Жыла ў Мінску
Творчасць
правіцьАсноўныя творы ў Вільнюсе: прыбудова корпуса да Рускага драматычнага тэатра[1][2], праект моста імя Чарняхоўскага цераз р. Нярыс, праект лесвіцы для сквера па вул. Кам’яўніма (літ.: Komjaunimo g., цяпер вул. Піліма), будынкі раённых камітэтаў КП(б) Літвы[2], праект планіроўкі і забудовы Дома адпачынку ў раёне Валакумпе (Валакумпяй) , праекты жылых дамоў на рагу вул. Капсука (V. Kapsuko g., цяпер Ёгайлас) і Яўніма, вул. М. Валанчаус (M. Valančiaus g.) і Сувалку (Suvalkų g.)[1][2], вул. Дую, вул. В. Кудзіркас (Vinco Kudirkos g.)[2], праектнае заданне жылога дома завода электралічыльнікаў на рагу вул. Капсука і П. Цвіркас (P. Cvirkos g., цяпер Паменкальнё)[1] з крамай-салонам «Дайле»[2], комплекс жылых дамоў па вул. Музейнай (у аўтарскім калектыве)[2], мемарыяльны комплекс загінулым воінам у раёне Антокаль (Антакальніс)[1].
Асноўныя работы ў Беларусі (усе ў сааўтарстве): 154-кватэрны жылы дом[2] па Маскоўскай (1967), жылыя дамы з крамамі і ўстановамі абслугоўвання ў Мінску, Салігорску, Светлагорску, комплексная забудова мікрараёна па вуліцы Чкалава (1967—1972)[2], 9-павярховы 226-кватэрны жылы дом з цэнтральнымі гарадскімі чыгуначнымі касамі і магазінам «Кветкі» па вул. Чкалава (1978, у сааўтарстве) у Мінску; праекты забудовы мікрараёнаў 1 і 2 у Светлагорску (1965—1971) і па вул. Чкалава ў Мінску (1974—1978), забудова навучальнай зоны індустрыяльнага тэхнікума, школы ДТСААФ, прафтэхвучылішча ў Светлагорску (1971)[2], зоны адпачынку з прафілакторыямі і піянерлагерамі Светлагорскага завода штучнага валакна[1] ў в. Чыркавічы пад Светлагорскам (1971)[2], піянерскі лагер «Зубраня» на возеры Нарач (1953—1965, у аўтарскім калектыве), Палац культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску (1978, з інжынерамі Б. П. Шлосбергам, І. А. Петрашкевічам), яго інтэр’еры, перадклубная плошча па вул. Чкалава, вул. Кавальская (1978) у Мінску[2], праект школы ў в. Сосны Любанскага раёна Мінскай вобласці[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Аникин Виктор Иванович, Заслуженный архитектор БССР Аникина Лидия Иосифовна, жена Аникина В. И. — архитектор
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Абрамович Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Анікіна Лідзія Іосіфаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Аникина Лидия Иосифовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)