Саюз мастакоў СССР
творчы саюз
Саюз мастакоў СССР — творчы саюз, які ў часы існавання Савецкага Саюза аб’ядноўваў савецкіх мастакоў і мастацтвазнаўцаў з 1931 па 1992 гады.
Саюз мастакоў СССР | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | творчы саюз СССР[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 15 красавіка 1931 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | студзень 1992 |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саюз мастакоў пераследваў мэты «стварэння ідэйных, высокамастацкіх твораў мастацтва ўсіх відаў і жанраў і прац па мастацтвазнаўстве, садзейнічанне будаўніцтву камунізму ў СССР, умацаванне сувязі членаў Саюзу мастакоў СССР з практыкай камуністычнага будаўніцтва, развіццё сацыялістычнага па зместу і нацыянальнага па форме мастацтва народаў СССР, зацвярджэнне ідэалаў савецкага патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму ў дзейнасці савецкіх мастакоў».
Кіраўнікі
правіць- Аляксандр Міхайлавіч Герасімаў (1939—1954)
- Канстанцін Фёдаравіч Юон (1957—1958)
- Сяргей Васільевіч Герасімаў (1958—1964)
- Барыс Уладзіміравіч Іагансан (1964—1968)
- Кацярына Фёдараўна Белашова (1968—1971)
- Мікалай Апанасавіч Панамароў (1971—1988)
- Андрэй Уладзіміравіч Васняцоў (1988—1991)