Зоя Васільеўна Літвінава

мастак
(Пасля перасылкі з З. Літвінава)

Зо́я Васі́льеўна Літві́нава (27 лістапада 1938, в. Старае Сяло, Веткаўскі раён) — беларускі мастак.

Зоя Васільеўна Літвінава
Дата нараджэння 27 лістапада 1938(1938-11-27) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Вучоба
Уплыў Сяргей Пятровіч Каткоў, Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка і Уладзімір Іванавіч Стальмашонак
Член у
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967). Жыве ў Мінску.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод галоўных твораў: пано «Стары і новы Вільнюс» (кінатэатр «Вільнюс», Мінск), палотны «Мая Радзіма», «Мадонна», роспіс капліцы Св. Марыі (Хапфагартанс, Аўстрыя). Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Вялікабрытаніі, Ізраіля і інш.

Удзельнічае ў выставах з 1962 года.

У 1992 годзе атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе ўзнагароджана ордэнам Міністэрства культуры Францыі за заслугі ў галіне мастацтва[1].

Зноскі