Дэкаратыўная размалёўка

(Пасля перасылкі з Роспіс)

Дэкаратыўная размалёўка — арнаментальныя або сюжэтныя кампазіцыі, зробленая фарбамі на розных частках архітэктурных збудаванняў (манументальна-дэкаратыўная размалёўка), рэчах побытавага ўжытку (мэбля, посуд і іншае), ювелірных вырабах, творах мастацкага і сувенірнага прызначэння і іншага; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Лекіф з выявай Тэсея і крыцкага быка. Эдынбургскі вазапісец. Каля 500 года да н. э.
Жостаўская размалёўка

3 глыбокай старажытнасці ў многіх народаў свету вядома размалёўка па кераміцы, дрэве, метале, лаках і інш. (гл. Жостаўская размалёўка, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Растоўская фініфць, Фядоскінская мініяцюра, Хахламская размалёўка).

Беларусь

правіць

На тэрыторыі Беларусі манументальна-дэкаратыўная размалёўка вядома з XI ст. (фрэскі на сценах храмаў), з XVI ст. адзін з найбольш пашыраных відаў манументальнага жывапісу. 3 XV ст. вядома размалёўка па шкле (гл. мастацкае шкло), з XVII ст. — батык. У XVIII ст. размалёўкай дэкарыравалі вырабы Свержанскай і Целяханскай фаянсавых мануфактур. Размалёўкай эмалямі па метале і фарфоры (фініфць) аздаблялі дэталі абкладаў кніг, крыжы, літургічны посуд і інш. Здаўна ў побыце беларусаў вядомы пісанкі. 3 канца XIX ст. размалёўка вылучылася ў самастойны від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў, ёю аздаблялі інтэр’еры жытла, дамашняга начынне, мэблю.

 
Маляваны дыван з млынам. Язэп Драздовіч, 1930-я

У першай палове XX ст. пашырылася размалёўка па дрэве, паперы, тканіне, шкле (гл. Агоўскія куфры, Агоўская размалёўка, Беларускі народны роспіс на шкле, Давыд-Гарадоцкія куфры, Лідскія куфры, Нарачанска-дзісенскія дываны). 3 другой паловы XX ст. размаляваныя рэчы дэкаратыўна-прыкладнога і сувенірна-мастацкага характару (насценныя пано, кухонныя наборы, куфэркі, цацкі і інш.) выпускаюць прадпрыемствы мастацкай прамысловасці, ствараюць народныя майстры. Манументальна-дэкаратыўная размалёўка пашырана ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць