Ангеліна Пятроўна Бельцюкова
мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Ангеліна Пятроўна Бельцюкова (нар. 10 снежня 1924, г. Кіраў, РСФСР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Ангеліна Пятроўна Бельцюкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 2011[1] (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва |
Вучоба |
Біяграфія Правіць
Скончыла ў 1949 годзе Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Выкладала ў Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, у 1964—1979 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Творчасць Правіць
Працуе ў галіне мастацкага афармлення тканін, распрацоўвае эскізы дэкаратыўных і манументальных габеленаў. Сярод работ: ворсавы дыван «Скалярыі» (1967), габелены «Спадчына» (1979) і «Айчына», габелен-заслона для тэатра музычнай камедыі Беларусі (абодва 1980, усе з А. М. Кішчанкам); «Ружы» (1987), «Світанне» (1988), «Летні дзень» (1989), трыптых «Абпаленая Белая Русь» (1993) і інш.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Бельцюкова Ангеліна Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).