Леанід Барысавіч Зільбер

(Пасля перасылкі з Л. Зільбер)

Леанід Барысавіч Зільбер (іўр.: ליאוניד זילבר; нар. 2 лютага 1941, г. Віцебск) — беларускі і ізраільскі скульптар.

Леанід Барысавіч Зільбер
Дата нараджэння 2 лютага 1941(1941-02-02) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 2 лютага 1941 года ў Віцебску. У 1961—1967 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, выкладчыкі А. А. Бембель, А. К. Глебаў. Дыпломная праца — кампазіцыя «Маладосць»[1]. З 1970 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных і міжнародных выстаўках[1].

Рэпатрыяваўся ў Ізраіль у верасні 1991 года.

Творчасць

правіць
 
Уваходная група ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр з алегарычнымі скульптурамі муз

Працуе ў галіне станковай і манументальнай пластыкі. Асноўныя творы: «Рабфак», «Двое», рэльеф «Мацярынства» (1970)[1], парталы са скульптурамі на будынках Мінскага тэатра музычнай камедыі (вышыня кожнай 4 м, медзь), Гродзенскага драматычнага тэатра (медзь, вышыня 8 м), паркавая скульптура каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (бронза, 2 м), Дзяржаўнай філармоніяй (бронза, 2 м), «Батлейка» каля тэатра Музкамедыі (бронза, 4 м), «Дзяўчынка з савой» перад Домам прыроды (бронза, 1,7 м), скульптура «Праца» перад ЦНДІТК (медзь, 6 м)[2].

У Ізраілі — бюсты Д. Бен-Гурыёна, У. Жабацінскага, Т. Герцля, помнік А. Бунімовічу ў Маладзёжным парку Нетаніі, праект помніка ізраільскім салдатам, якія загінулі ў вайну Суднага дня. У Ерусаліме скульптуры «Узыходны» (камень, 1,5 м) у парку Машава Германіт[en], «Давід з арфай» (метал, 3 м), «Райскі сад» (метал, бетон, 3.5 м) у раёне Пісгат-Зееў[ru][2].

Скульптуры Л. Зільбера знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і іншых[2].

Удзельнічаў у распрацоўцы конкурсных праектаў помнікаў «Разбураным гарадам», «Беларускаму падполлю» — для мемарыяльнага комплексу ў Мінску (1969), «Ахвярам курлоўскага расстрэлу 1905 года» ў Мінску (1970) і іншых[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаным сярэбраным медалём ВДНГ (1989)[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць