Плошча Калініна (Мінск)
Плошча Калініна — плошча ў Першамайскім раёне Мінска, размешчана на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Калініна і завулкам Кузьмы Чорнага. Названа ў гонар Міхаіла Калініна
Плошча Калініна Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Парк Чалюскінцаў |
Назва ў гонар | Міхаіл Іванавіч Калінін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На плошчы ўсталяваны манумент Міхаілу Калініну, а таксама размешчаны ўваход у Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Шэраг аб’ектаў, што знаходзяцца на плошчы Калініна, у прыватнасці жылы дом за помнікам, у якім размешчаны магазін «1000 дробязяў» і арка ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад праектаваў архітэктар Георгій Сысоеў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Калініна (Мінск)