Помнік Калініну (Мінск)

Мінск

Помнік Калініну — помнік у Мінску, размешчаны на плошчы Калініна па праспекце Незалежнасці. Прысвечаны дзеячу Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, Герою Сацыялістычнай Працы М. І. Калініну. Арыентаваны ў бок праспекта Незалежнасці, з’яўляецца ідэйна-мастацкім цэнтрам плошчы.

Славутасць
Помнік Калініну
53°55′24″ пн. ш. 27°36′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар I. Глебаў, В. Палійчук
Архітэктар Ю. Грыгор’еў, А. Няўзораў
Дата пабудовы 1978 год
Матэрыял бронза і граніт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Аўтары помніка — скульптары I. Глебаў, В. Палійчук, архітэктары Ю. Грыгор’еў, А. Няўзораў. Пастаўлены ў 1978 г. Бронзавая фігура вышыный 4,5 м устаноўлена на высокім 5-метровым пастаменце прамавугольнай формы. Жэст рукі, нешырокі крок, складкі зашпіленага паліто надаюць постаці энергію і дынамічнасць. Стрыманая пластыка адпавядае велічнаму і ўрачыстаму ладу помніка. Пастамент і ступеньчаты стылабат абліцаваны паліраваным чырвоным гранітам.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць