Васіль Уладзіміравіч Палійчук

(Пасля перасылкі з В. Палійчук)

Васіль Уладзіміравіч Палійчук (нар. 12 лютага 1922, г. Жытомір, УССР) — беларускі скульптар.

Васіль Уладзіміравіч Палійчук
Дата нараджэння 12 лютага 1922(1922-02-12) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Рыгор Самойлавіч Тэнер[d]

БіяграфіяПравіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся у 19381941 і 19471949[1] гадах у Адэскім мастацкім вучылішчы ў Р. Тэнера. Удзельнік мастацкіх выставак з 1951 года[2].

Жыве ў г. Мінску[2].

ТворчасцьПравіць

Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры[2]. Асноўныя творы прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне[1].

Асноўныя творы: кампазіцыі «Вызваленне» (1957[1]), «Паранены воін» (1951[1]), «Подзвіг», «Партызанская сям’я», «Дзеці вайны», «Маці партызана» (1964[1]), «Дырыжор», «Зваршчыца», «Памяці В. Хары», «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958[1]), «Перамога», «На абпаленай зямлі»[2], «Генерал Л. Даватар», «Клятва партызан»; шматфігурная кампазіцыя «Мір, Праца, Свабода, Роўнасць, Братэрства, Шчасце ўсіх народаў» (1961—1968); манументальная скульптура «Камбайнёр» для беларускага павільёна ВДНГ[1]; помнікі Ф. Дзяржынскаму ў г. Дзяржынску[2] (1953; у суаўтарстве з А. Заспіцкім[1]) і У. Леніну ў Старых Дарогах[1], на мінскім заводзе імя Леніна[1], у г. Століне[2], загінулым воінам Савецкай Арміі і партызанам у горадзе Івянцы (1960; у суаўтарстве з Я. Печкіным)[1], партызанцы А. Колесавай у г. Крупкі Мінскай вобласці[2] (19651967; у суаўтарстве з архітэктарамі В. Занковічам і Л. Левіным[1]), М. Калініну ў г. Мінску і іншыя (усеў сааўтарстве)[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Член Беларускага саюза мастакоў з 1951 года.

Зноскі

ЛітаратураПравіць