Валянцін Паўлавіч Занковіч

(Пасля перасылкі з В. Занковіч)

Валянці́н Па́ўлавіч Занко́віч (нар. 5 чэрвеня 1937, в. Прылукі, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар, скульптар, лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967).

Валянцін Паўлавіч Занковіч
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1937(1937-06-05)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Павел Занковіч[d]
Род дзейнасці архітэктар, скульптар
Месца працы
Вучоба
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. З 1960 да 1970 года працаваў у праектным інстытуце «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года і Саюза мастакоў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.

Сям’я

правіць

Стрыечны брат грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША Анатоля Занковіча.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: мемарыяльныя комплексы «Кацюша» (1967) ў Оршы, «Хатынь» (1968, Ленінская прэмія), «Брэсцкая крэпасць-герой» (1973), дэкаратыўная фігура «Арфей» для Мінскага музвучылішча (1977)[2], манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама» (1980), «Зіма» па праспекце Машэрава (1982) у Мінску, «Ручнікі» да фантана Палаца культуры аб’яднання «Хімвалакно» ў Магілёве (1983)[2], «Праца» (1987), бюсты Я. Купалы, Я. Коласа (1981), станковыя кампазіцыі «Штурхай ядро» (1983), «Горад-герой змагаецца», «Спартак», «Ева» (усе 1985), «Няміга» (1993), «Зеўс», «Лета» (абедзве 1995) «Восень», «Зіма», «Вясна» (1996)[3], помнікі М. Гастэлу і яго экіпажу ў г.п. Радашковічы (1964), падпольшчыкам Асінторфа (1966), камсамолцы-падпольшчыцы Ф. Конанавай у Любані (1967), Канстанціну Заслонаву ў Оршы (1969). Аўтар помнікаў кулямётнаму разліку ў Каменюках ў Белавежскай пушчы (1975), падпольшчыкам в. Лошыца (1980), жыхарам спаленай гітлераўцамі в. Брусы Мядзельскага раёна (1979)[2], «Мінск — горад-герой» (у суаўт., 1985), «Партызанам Палесся» ў Пінску (у суаўт., 2002), «Беларусь партызанская» (2005) у Мінску[3].

Узнагароды і званні

правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1972)[2].

Зноскі

  1. Valjancin Paŭlavič Zankovič // https://www.degruyter.com/view/AKL/_40504054
  2. а б в г Занкович Валентин Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. а б Занкович Валентин Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.

Літаратура

правіць
  • Занкович Валентин Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Занкович Валентин Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)