Беларусь партызанская
Беларусь Партызанская — мемарыяльны знак у Мінску. Аўтар помніка скульптар В. Занковіч.
Славутасць | |
Беларусь партызанская | |
---|---|
53°51′50″ пн. ш. 27°40′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | В. Занковіч |
Дата заснавання | 2005 |
Дата пабудовы | 2005 год |
16 ліпеня 1944 года з боку Магілёўскай шашы ў сталіцу ішлі партызанскія атрады і брыгады на знакаміты парад партызан. Адкрыты 5 мая 2005 года, напярэдадні Дня Перамогі, на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Енісейскай.
Апісанне
правіцьДамінантай твора з’яўляецца архітэктурная форма — высокая, 21-метровая калона з дэкаратыўнымі паясамі ў выглядзе нацыянальнага геаметрычнага арнаменту. Калона, высечаная з суцэльнага граніту, прывезенага з кар’ера ў Жытомірскай вобласці Украіны[1], размешчана на асіметрычнай базе, з аднаго боку якой — гарэльефная шматфігурная кампазіцыя, з другога — ступеньчаты п’едэстал[2].
У гарэльефным фрызе каля падножжа ўвасоблены сюжэтна-тэматычныя сцэны з партызанскага жыцця, апавядальна-ілюстрацыйная трактоўка тэматычных сцэн вырашана ў цяжкіх надуманых формах. У эпізодах барацьбы: сыход людзей у лес, ад малога да вялікага; фарміраванне партызанскіх атрадаў[1]. Гладкая паверхня светлага граніту калоны некалькі згладжвае гіперактыўную пластыку фрыза[2].
Ніжняя і верхняя часткі пластычных вырашэнняў калоны аб’яднаны партызанскай тэматыкай. На скошаным завяршэнні калоны скульптурная кампазіцыя з алегарычна-дакументальных выяў[2] партызанскай сям’і[1]. Скульптурная пластыка герояў вырашана ў складаных ракурсах, дынаміку форм узмацняе хвалепадобная, віціеватая пластыка. Сілуэт фігуратыўнай групы, улічваючы вышыню, на якой ён размешчаны, цяжкі для прачытання, надае мемарыяльнаму знаку прыземісты характар[2].
Па-за мастацка-эстэтычнай роляй помнік «Беларусь партызанская» арганізоўвае навакольную прастору, вакол якой разгортваецца плошча сквера з зонай адпачынку, развітой гарадской інфраструктурай. Уключаны ў сучаснае асяроддзе высотных дамоў, мемарыяльны знак канцэнтруе ў сваім мастацкім вобразе інтэнсіўнасць рытмаў праспекта[2].
Архітэктурна-пластычная ідэя В. Занковіча набліжана да стэрэатыпнага, апрабавана-вобразнага вырашэння, манументальнай пампезнасці[2]. Дамінуючая вертыкаль калоны ўступае ў саперніцтва з архітэктурнай прасторай, у вніыку чаго твор вылучаецца з кантэксту наваколля[3].
Зноскі
- ↑ а б в «Беларусь Партызанская» Архівавана 26 лістапада 2018.
- ↑ а б в г д е М. П. Чайко. Сучасная манументальная скульптура помнікаў і мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны
- ↑ Манументальная скульптура Беларусі і архітэктурнае асяроддзе, спецыфіка сінтэзу на сучасным этапе. Чайко, М. П.(недаступная спасылка)