Арфей (скульптура)
«Арфей» — скульптурная кампазіцыя ў Мінску, размешчаная на пляцоўцы перад уваходам у будынак Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі па вул. Грыбаедава, 22. Бронзавая скульптура вышынёй 4,62 м створана ў 1975 годзе скульптарам В. Занковічам. Кампазіцыя ўяўляе сабой фігуру юнака, які іграе на арфе, і вылучаецца спрошчанасцю форм, выцягнутымі прапорцыямі, што падае сілуэту экспрэсію, адухоўленасць. Пластыка скульптуры проціпастаўлена геаметрычным формам будынка музычнага каледжа, што робіць ўспрыманне яго рамантычна ўзнёслым.
Помнік | |
Арфей | |
---|---|
53°54′56″ пн. ш. 27°31′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | Валянцін Занковіч |
Дата заснавання | 1975 |
Дата пабудовы | 1975 год |
Матэрыял | бронза |
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.