Палёт
Палёт — самастойнае перамяшчэнне аб’екта ў газападобным асяроддзі ці вакууме.
Гэтае перамяшчэнне можа здзяйсняцца як рэактыўнай цягай ці іншымі рухальнымі сродкамі, так і па інерцыі.
Кантроль вышыні палёту ў полі гравітацыі на хуткасці ніжэй за арбітальную патрабуе, акрамя надання паступальнага руху, ужывання сродкаў падтрымкі — статычных ці дынамічных; у першым выпадку гэта можа быць архімедава сіла атмасферы (калі яна ёсць) цела-крыніцы прыцягнення, магнітнае поле; у другім — пад’ёмная сіла газавай плыні, якая абцякае цела, форма якога дазваляе ствараць гэткую сілу ў такой плыні, або рэактыўная цяга, электрамагнітная сіла і да таго падобное.
1. птэразаўр;
2. хіраптэра;
3. птушка.
Найбольш прыстасаванымі для працяглых кантралюемых актыўных палётаў з’яўляюцца лятаючыя птушкі і насякомыя, а таксама млекакормячыя з атрада рукакрылых і вымерлыя паўзуны (рэптыліі) з атрада птэразаўраў. Усе яны выкарыстоўваюць аэрадынамічны прынцып палёту, скарыстоўваючы пад’ёмныя ўласцівасці крыла.
Да таго ж, існуе мноства жывёл, якія здзяйсняюць планіруючы ці парашутаваны палёт: павукі на павуцінні, аэрапланктон, лятаючыя малюскі і лятучыя рыбы, а таксама млекакормячыя і паўзуны, што планіруюць з дапамогай перапонкі ці скураной складкі.
Сама хутка лятаючай жывёлінай прызнаны сокал сапсан, хуткасць яго пікіравання перавышае 370 км/г.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Летание // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- В. Волков. Покорение воздушного пространства и техники личности сталинского времени Архівавана 2 лістапада 2016. // Культуральные исследования. Сб. науч. работ. — СПб.; М., 2006, с. 189-201. (руск.)