Арбітальная скорасць
скорасць руха цела па арбіце вакол цэнтра мас
Арбіта́льная ско́расць цела (звычайна планеты, натуральнага або штучнага спадарожніка, кратнай зоркі) — гэта скорасць, з якой яно круціцца вакол барыцэнтра сістэмы, як правіла вакол больш масіўнага цела.
Азначэнне
правіцьУ палярных каардынатах выраз для арбітальнай скорасці ( ) пры кеплераўскім руху па канічным сячэнні (эліпсе, парабале ці гіпербале) мае наступны выгляд [1]:
дзе:
- — гравітацыйны параметр, роўны G (M + m) — у агульнай задачы двух цел, або GM — у абмежаванай, дзе G — гравітацыйная пастаянная, M — маса цэнтральнага цела, m — маса цела, якое верціцца.
- — факальны параметр канічнага сячэння (адлегласць ад фокуса да дырэктрысы для парабалы, адносіна для эліпса і гіпербалы.
- — эксцэнтрысітэт.
- — рэчаісная анамалія, вугал паміж кірункам з цэнтра, размешчанага ў фокусе, на бліжэйшы да яго пункт арбіты і радыусам-вектарам цела, якое верціцца.
Арбітальная скорасць таксама можа вылічвацца па наступных формулах:
- у агульным выглядзе:
- для эліптычнай арбіты:
- для парабалічнай арбіты:
- для гіпербалічнай арбіты:
дзе:
- — гравітацыйны параметр
- — адлегласць паміж целам, якое верціцца, і цэнтральным целам.
- — удзельная арбітальная энергія
- — даўжыня большай паўвосі