Аб’ект

пералік значэнняў у Вікіпедыі

Аб'е́кт (ад лац.: objectum — прадмет):

  • Аб'ект — тое, на што накіравана тая ці іншая дзейнасць (ці тое, што створана гэтай дзейнасцю); у шырэйшым значэнні — любы прадмет наогул.
    • Аб'ект, філасофія — нешта, што існуе ў рэчаіснасці (гэта значыць незалежна ад свядомасці): прадмет, з'ява або працэс, на якія накіравана прадметна-практычная і пазнавальная дзейнасць суб'екта (назіральніка).
    • Касмічны аб'ект — нябеснае цела або касмічны апарат, размешчаныя за межамі зямной атмасферы ў касмічнай прасторы.
    • Аб'ект даследавання — галоўнае поле прыкладання сіл вучоных, якія працуюць у некаторай сферы навукі.
    • Аб'ект катэгорыі — тэрмін, які выкарыстоўваецца для пазначэння элементаў адвольнай катэгорыі, якія маюць ролю мностваў, груп, тапалагічных прастор і г.д.
    • Аб'ект, праграмаванне — некаторая сутнасць у віртуальнай прасторы, якая мае вызначаны стан і паводзіны, зададзеныя значэнні ўласцівасцей (атрыбутаў) і аперацый над імі (метадаў).
    • Аб'ект падаткаабкладання — рэалізацыя тавараў (прац, паслуг), маёмасць, прыбытак, даход, расход ці іншая акалічнасць, якая мае вартасную, колькасную ці фізічную характарыстыку, з наяўнасцю якога заканадаўства аб падатках і зборах злучае ўзнікненне ў падаткаплатніка абавязку па выплаце падатку.
    • Аб'ект правапарушэння — грамадскія адносіны, замацаваныя дзеючымі нарматыўна-прававымі нормамі, якія парушаюцца супрацьпраўным замахам.
    • Аб'ект злачынства — інтарэсы, выгоды, грамадскія адносіны, якія парушаюцца злачынным замахам.
    • Тэхнічны аб'ект — рэч, прадмет штучнага (тэхнічнага) паходжання.
    • Аб'ект кіравання — прылада ці дынамічны працэс, кіраванне паводзінамі якога з'яўляецца мэтай стварэння сістэмы аўтаматычнага кіравання.
  • Аб’ект мастацтва — асобны від мастацтва новай пластыкі, якая не з'яўляецца скульптурай у класічным сэнсе.

Гл. таксама

правіць