Перамяшчэнне
Перамяшчэ́нне — вектар, што злучае пачатковы і канцавы пункты, праз якія рушыла цела (матэрыяльны пункт) на працягу дадзенага часу. Любы адрэзак, што злучае якія-небудзь пункты траекторыі руху матэрыяльнага пункта, прадстаўляе яго перамяшчэнне на некаторым адрэзку часу.
Перамяшчэнне | |
---|---|
![]() | |
ISQ dimension | |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [1] |
Рэкамендаваная адзінка вымярэння | метр[1][2] |
![]() |
Перамяшчэнне можна таксама вызначыць як змяненне радыус-вектара. Калі ў момант матэрыяльны пункт займаў пазіцыю, якая характарызуецца радыус-вектарам , а ў момант — радыус-вектарам , то рознасць і складзе перамяшчэнне матэрыяльнага пункта на адрэзку часу .
Велічыня перамяшчэння заўсёды меншая ці, прынамсі, не большая, за шлях матэрыяльнага пункта на гэтым жа адрэзку часу. Роўнасць велічыні перамяшчэння і пуці дасягаецца пры руху па прамой у адным кірунку.
Перамяшчэнне характарызуе рух матэрыяльнай кропкі, не зважаючы на ягоную інтэнсіўнасць. Велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць руху і ўяўляе сабой перамяшчэнне, аднесенае да адзінкі часу, называецца хуткасцю.
Пры вядомай хуткасці перамяшчэнне матэрыяльнай кропкі можна знайсці шляхам інтэгравання па часе:
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б 3-1.11 // Quantities and units — Part 3: Space and time, Grandeurs et unités — Partie 3: Espace et temps — 2 — ISO, 2019. — 11 p.
- ↑ 3-1.a // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.