Атоліна
Ато́ліна[3] (трансліт.: Atolina, руск.: Атолино) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сеніцкага сельсавета.
Аграгарадок
Атоліна
| ||||||||||||||||||||||
Размешчана за 6 км ад Мінска.
Назва
правіцьНазвана Атолін (руск.: Оттолинъ) ад імя Атона Горвата, мужа гаспадыні маёнтка Людвікі з Оштарпаў. На карце еўрапейскай часткі Расіі сярэдзіны XIX стагоддзя паселішча пазначана як «Атолинъ».
Гісторыя
правіцьАтоліна заснавана ў 1860-я гады паміж вёскамі Прылучкі і Падгай, уваходзіла ў склад маёнтка Прылукі, уладальніцай якога як бацькоўскай спадчынай у 1853—1872 гады была Людвіка Горват (Оштарп), жонка Атона Горвата. У 1872 годзе маёнтак набыты ў Горватаў графам Эмерыкам Гутэн-Чапскім.
У XX стагоддзі пасёлак вядомы спецсаўгасам «Атоліна», які вырабляў прадукцыю для патрэб цэнтральнай савецка-партыйнай наменклатуры. У XXI стагоддзі найбуйнейшае прадпрыемства Атоліна — эксперыментальна-даследніцкая гаспадарка «Усход».
З 1990-х да 2022 года ў Атоліна працавала РУП «Адамас БДУ», якое займалася вытворчасцю алмазаў.
Інфраструктура
правіцьГрамадскі транспарт Атоліна мае некалькі аўтобусных маршрутаў, якія абслугоўвае дзяржаўным прадпрыемствам «Мінскаблтранс»:
- 311 — Марыпаль — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя») праз Стукацічы;
- 339 — Забалоцце — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»);
- 339а — Забалоцце — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя») праз Атоліна;
- 379 — Атоліна — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»);
- 379у — Атоліна — Мінск (прыпынак Брылеўская);
- 413 — Марыпаль — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»);
- 413у — Марыпаль — Мінск (прыпынак. Брылеўская);
- 429 — Атоліна — Мінск (ДС «Дружная»).
Так сама ёсць маршруты таксі:
- 1131 — Атоліна — Мінск (чыгуначны вакзал);
- 1545 — Атоліна — Мінск (ст. м. Малінаўка).
Транспартную інфраструктуру складаюць чатыры аўтамабільныя дарогі
- Н-9033 (вул. Школьная) — дарога на Мінск,
- Н-9033 (вул. Цэнтральная) — дарога на Самахвалавічы,
- Н-9047 — выезд на МКАД-2,
- Н-24951 — выезд на Брэсцкую шашу.
Насельніцтва
правіць- 1999 год (перапіс) — 1012 чалавек
- 2009 год (перапіс) — 1517 чалавек
Адукацыя
правіцьЗ 1974 года ў Атоліне працуе Прылуцкая сярэдняя школа.
Эканоміка
правіцьУ Атоліна месціцца прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасці «Адэльвейс».
Па вуліцы Цэнтральнай знаходзіцца эксперыментальна-даследніцкая гаспадарка «Усход».
Па вуліцы Школьнай знаходзяцца кацельня і друкарня.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
правіць- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Атоліна