Прылуцкая сярэдняя школа
Прылуцкая сярэдняя школа — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Атоліна.
Прылуцкая сярэдняя школа | |
---|---|
Заснавана | 1864 |
Дырэктар | Наталля Мікалаеўна Кардаш |
Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | аг. Атоліна, вул. Школьная, 7А |
Сайт | priluki.minsk.edu.by |
Навучанне вядзецца на рускай мове.
Гісторыя
правіцьУ сярэдзіне XIX стагоддзя паблізу маёнтка Прылукі на сродкі ўрада і пры дапамозе прыхаджан была пабудавана мураваная царква ў імя Раства Прасвятой Багародзіцы. Падчас будаўніцтва гэтай царквы 19 лістапада 1864 года была адкрыта царкоўна-прыходская школа святаром Анастасіям Струкоўскім. У школу хадзілі хлопчыкі з в. Падгая, Лецкаўшчыны, Прылук і Цімошак. Вучыліся на сродкі бацькоў і грамадскіх ахвяраванняў. Уласнага памяшкання ў школы не было. Займаліся ў доме дзяка Васіля Вярыгі пад асабістым надглядам святара. У 1869 годзе школа пачала называцца Прылуцкай царкоўнапрыходскай.
У 1886—1887 г. у школе займалася 30 хлопчыкаў. Пазней у школу хадзілі ўжо і дзяўчынкі.
З 1917 па 1930 школа была пачатковай, а з 1931 стала расці і ў 1934 адбыўся першы выпуск Прылуцкай сямігадовай школы. У гэтую школу хадзілі дзеці з вёсак Прылукі, Скарынічы, Атоліна, Лявонцавічы, Каханаўшчына, Слабада, Шчомысліца, Лесапітомнік.
Пасля 1927 года школа набыла статус Прылуцкай пачатковай школы. У 1933 годзе пабудованы новы будынак.
У 1941—1944 гадах школа не працавала.