Лецкаўшчына
Ле́цкаўшчына[1] (трансліт.: Lieckaŭščyna, руск.: Лецковщина) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчомысліцкага сельсавета.
Вёска
Лецкаўшчына
|
У 1894 г. на ўскраіне вёскі, на тэрыторыі селішча, селянін знайшоў скарб з 502 дырхемаў — Абасідаў (у т.л. асобнікі чаканеныя Тахірыдамі), Саманідаў, Сафарыдаў, перайманне чаканкі Саманідаў. Старэйшая манета — Абасіды, ал-Мамун, Ісбахан, 201 г.х. (816/817), маладзейшая — Саманіды, Ахмад ібн Ісмаіл, аш-Шаш, 299 г.х. (911/912). 47 дырхемаў паступілі ў Імператарскі Эрмітаж, 383 — у Віленскі музей старажытнасцей, 72 на Санкт-Пецярбургскі манетны двор у пераплаўку.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх