Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч
Мікала́й Фё́даравіч Дамашке́віч (4 верасня 1949, Жыткавічы, Палеская вобласць — 17 ліпеня 2024[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Кулічкоў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Корбут | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Пётр Пётух | ||||||
Пераемнік | Леанід Крупец | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
4 верасня 1949 |
||||||
Смерць | 17 ліпеня 2024[1] (74 гады) | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік (1973), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).
Працоўную дзейнасць пачаў аўтаслесарам ў Жыткавіцкім СМУ меліярацыі Гомельскай вобласці, працаваў галоўным механікам ПМК-86 трэста «Мазырсельбуд». Затым перайшоў на камсамольскую працу. Займаў шэраг кіруючых пастоў ў органах дзяржаўнай улады.
Быў начальнікам Службы кантролю прэзідэнта Беларусі, старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (1995—1998)[2][3].
З 2 снежня 1998 года прызначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама[3]. 7 чэрвеня 2007 года вызвалены ад пасады[4].
11 студзеня 2008 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі[5]. 4 снежня 2009 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады кіраўніка спраў прэзідэнта ў сувязі з пераводам на іншую працу[6].
30 верасня 2010 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці[7], 15 верасня 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку[8].
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995), член Камісіі па таварах народнага спажывання, гандлі і паслугах насельніцтву, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000 года).
Узнагароды
правіць- Ордэн Айчыны III ступені
- Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» [9]
- Чатыры падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
правіць- ↑ а б https://zviazda.by/be/news/20240717/1721218342-pamyor-mikalay-damashkevich
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 1996 г. № 517 «Аб прызначэнні М. Ф. Дамашкевіча Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1998 г. № 574 «Аб прызначэнні М. Ф. Дамашкевіча старшынёй Мінскага аблвыканкама» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2007 г. № 258 «Аб вызваленні М. Ф. Дамашкевіча ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 января 2008 г. № 15 «О Н. Ф. Домашкевиче»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 589 «Аб вызваленні М. Ф. Дамашкевіча ад пасады Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (руск.)Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Дамашкевіч - памочнік прэзідэнта і іншыя кадравыя прызначэння (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2010.
- ↑ Мікалай Дамашкевіч вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2015.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2000 г. № 2 "Аб узнагароджанні М. Ф. Дамашкевіча медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Спасылкі
правіць- Біяграфія (руск.)