Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Кулічкоў)

Алякса́ндр Мікала́евіч Кулічко́ў (1945, Беразуйкі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.

Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў
Сцяг Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь Сцяг
24 верасня 2001 — 21 лютага 2005
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Пётр Казлоў
Пераемнік Аляксандр Іванкоў
Нараджэнне 1945
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў у 1967 Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава; ў 1979 — факультэт арганізатараў прамысловай вытворчасці і будаўніцтва пры Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава; ў 1988 годзе Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

З 1968 па 1972 гады працаваў хімікам, тэхнолагам Бабруйскага фанерадрэваапрацоўваючага камбіната, начальнікам цэнтральнай лабараторыі Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання.

З 1975 па 1982 гады — дырэктар Бабруйскай мэблевай фабрыкі імя Халтурына Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання, з 1981 па 1985 гады — генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Бабруйскдрэў» імя 60-годдзя БССР.

Затым працаваў першым намеснікам, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і паслугах насельніцтву, старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, памочнікам прэзідэнта Беларусі.

З 24 верасня 2001 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].

21 лютага 2005 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь і прызначаны Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

10 студзеня 2008 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.[3]

 
Вучні Ходасаўскай сярэдняй школы ўдзельнічалі ў Рэспубліканскім фестывалі па эканоміцы і прадпрымальніцтву сярод моладзі «Лесвіца поспеху-2016».
 
Выпускны 1962 года ў в. Ходасы.

Зноскі

Спасылкі правіць