Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь)
Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ння і га́ндлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ)[2] — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гандлю і рэгуляваць дзейнасць суб'ектаў натуральных манаполій, цэны (тарыфы), а таксама ажыццяўляць кантроль у гэтых сферах. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 21 снежня 2021 года пасаду міністра займае Аляксей Ігаравіч Багданаў[3].
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства гандлю БССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | Мінск, вул. Кірава, д. 8, корп. 1 |
Гадавы бюджэт | 7 023 629,0 рублёў[1] (2018) |
Міністр | Аляксей Ігаравіч Багданаў |
Сайт | mart.gov.by |
Склад
правіць- Цэнтральны апарат — 11 упраўленняў, 3 аддзелы[4];
- Аб'яднанне «Белгандальпрагрэс»;
- Прадпрыемствы «Белгіпрагандаль», «Белювелірмет», «Белскупкаштмет», «Белімпартгандаль», «Беларусзамежгандаль», «Белінвентаргандаль», «Белгандальінфасервіс»;
- Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруемых работнікаў і спецыялістаў гандлю;
- Часопіс «Гермес».
Задачы
правіць- парадкаванне гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання і абароны правоў спажыўцоў;
- агляд спажывецкага рынку і галіны побытавага абслугоўвання;
- узгадненне стварэння тавараправоднай сеткі і нямытнага парадкавання;
- стварэнне ўмоў для росту вываза тавараў і паслуг;
- парадкаванне найму ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання;
- узгадненне правядзення кірмашоў.
Паўнамоцтвы
правіць- запыт ва ўстановах звестак аб гандлі;
- прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных устаноў аб гандлі;
- накладанне пакаранняў на прадпрыемствы за парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
- узгадненне з Міністэрствам замежных спраў стварэння тавараправоднай сеткі за мяжой;
- апавяшчэнне ўстаноў ліцэнзавання пра парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
- ухваленне ведамасных пастаноў;
- падача прапановаў аб касаванні пастановаў іншых дзяржаўных устаноў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
- стварэнне друкаваных выданняў;
- стварэнне ведамасных узнагародаў;
- стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў[5].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 снежня 2017).
- ↑ Сайт Министерства торговли Республики Беларусь - МИНТОРГ МЕНЯЕТ НАЗВАНИЕ (руск.) Архівавана 20 лістапада 2016.
- ↑ Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Гомельскай вобласці . Еўрарадыё (21 снежня 2021).
- ↑ СТРУКТУРА ЦЕНТРАЛЬНОГО АППАРАТА МИНИСТЕРСТВА ТОРГОВЛИ (руск.) Архівавана 9 лістапада 2016.
- ↑ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 961 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (6 верасня 2010).(недаступная спасылка)