Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснаваны ў 1949 як Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР. У 1957—1961 — у складзе АСГН БССР, у 1992—2002 — у складзе Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 — Інстытут жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі. У 2006 пераўтвораны ў Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі.[1]
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі | |
---|---|
Міжнародная назва | Scientific and Practical Center of the National Academy of Sciences of Belarus on Animal Husbandry |
Дата заснавання | 1949 |
Год рэарганізацыі | 2006 |
Тып | рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
Генеральны дырэктар | Дзмітрый Міхайлавіч Багдановіч |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Фрунзэ, 11. |
Сайт | belniig.by |
Дзейнасць
правіцьАсноўная мэта дзейнасці цэнтра — канцэнтрацыя навуковага патэнцыялу краіны для павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі шляхам комплекснага правядзення навуковых даследаванняў і ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасць, аўтарскага іх суправаджэння, а таксама павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў жывёлагадоўлі праз курсы, семінары, канферэнцыі, аспірантуру і дактарантуру.
Структура
правіцьЛабараторыі
правіць- Лабараторыя развядзення і селекцыі малочнай жывёлы
- Лабараторыя развядзення і селекцыі свіней
- Лабараторыя гібрыдызацыі ў свінагадоўлі
- Лабараторыя ўзнаўлення, трансплантацыі эмбрыёнаў і трансгенезу жывёл
- Лабараторыя малекулярнай біятэхналогіі і ДНК-тэставання
- Лабараторыя распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны
- Лабараторыя кармлення малочнай жывёлы
- Лабараторыя кармлення і фізіялогіі харчавання буйной рагатай жывёлы
- Лабараторыя вытворчасці свініны і зоагігіены
- Лабараторыя інфармацыйна-тэхналагічных аўтаматызаваных сістэм у племянной жывёлагадоўлі
- Лабараторыя конегадоўлі, зверагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі
- Лабараторыя тэхналогіі кормавытворчасці і біяхімічных аналізаў
- Лабараторыя кармлення свіней
- Лабараторыя тэхналагічнага праектавання
- Доследна-эксперыментальная навукова-вытворчая лабараторыя кармавых дабавак і біяпрадуктаў
Даччыныя і падначаленыя ўстановы
правіць- Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага
- Інстытут рыбнай гаспадаркі
- Доследная навуковая станцыя па птушкагадоўлі (Заслаўе)
- Дзяржаўнае прадпрыемства «ЖодзінаАграПлемЭліта»
Кіраўніцтва
правіць- Харытон Сцяпанавіч Гарагляд — дырэктар Інстытута жывёлагадоўлі АН БССР у 1950—1954
- Міхаіл Фёдаравіч Габышаў — дырэктар у 1954—1958
- Віталь Сцяпанавіч Антанюк — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі ў 1974—1987
- Іван Паўлавіч Шэйко — у 1990—1995 намеснік дырэктара па навуковай працы, у 1996—2006 — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, Інстытута жывёлагадоўлі НАН Беларусі, з 2006 — першы намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»
- Мікалай Андрэевіч Папкоў — генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі ў 2006—2021[2]
- Дзмітрый Міхайлавіч Багдановіч — генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі з 2021
- Уладзімір Мікалаевіч Цімашэнка — намеснік дырэктара з 1996