Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі
Інстытут рыбнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1958 годзе. Знаходзіцца на вуліцы Сцебянёва, 22.
Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1958 |
Сайт | belniirh.by |
Гісторыя
правіцьУ 1928 годзе была заснавана Беларуская навукова-даследчая станцыя рыбнай гаспадаркі (БелНДСРГ).
10 лютага 1958 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 91 аб утварэнні Беларускага НДІ рыбнай гаспадаркі (БелНДІРГ). У студзені 1992 года інстытут увайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 года ў складзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) як «Інстытут рыбнай гаспадаркі». З 2006 года УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» знаходзіцца ў складзе Навукова-вытворчага цэнтра жывёлагадоўлі НАНБ.
Дырэктары інстытута ў розныя гады
правіць- Прохар Іванавіч Жукаў (1967—1977)
- Віктар Уладзіміравіч Кончыц (1986—2006)
- Уладзімір Юльянавіч Агеец